Барыс Іванавіч Лады́гін (, г. Сквіра, Кіеўская вобласць, Украіна — ) — беларускі вучоны ў галіне дарожнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар тэхнічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны работнік вышэйшай школы РСФСРЧлен-корреспондент ЛАДЫГИН Борис Иванович . Дачка Вольга Барысаўна Ладыгіна — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Петраградскі інстытут інжынераў шляхоў зносін у 1921 годзе. З 1926 года кансультант будаўніча-транспартнай секцыі Дзяржплана БССР, з 1929 года начальнік сектара Галоўдартранса БССР, у 1931—1938 гадах загадчык секцыяй Беларускага навукова-даследчага аўтадарожнага інстытута. З 1938 года асістэнт, дацэнт, з 1946 г. загадчык кафедры, у 1951—1953 гадах дэкан, прафесар . З 1958 г. загадчык кафедры, з 1966 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць Працы ў галіне і ўдасканалення дарожных пакрыццяў. Распрацаваў прынцыпы класіфікацыі грунтоў і склаў карты тыповых грунтоў Беларусі. Вызначыў умовы тэхніка-эканамічнай мэтазгоднасці прымянення мясцовых каменных матэрыялаў і ў прыватнасці слабых пясчанікаў ў дарожным будаўніцтве. Сфармуляваў умовы трываласці і даўгавечнасці дарожных бетонаў, сістэматызаваў іх паказчыкі.
Аўтар 59 навуковых прац, 84 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы Основы прочности и долговечности дорожных бетонов. Мн.: Изд-во МВСС и ПО БССР, 1963. Строительство автомобильных дорог. Мн.: Высшая школа, 1965 (в соавт.). Прочность и долговечность асфальтобетона. Мн.: Наука и техника, 1972 (в соавт.).
Сям’я У шлюбе з Арыяднай Пампееўнай Александроўскай, сястрой беларускай спявачкі Ларысы Александроўскай, меў дачок Вольгу (1922—2008), кая стала архітэктарам, і Арыядну (нар. 1927), якая стала вучоным-эстэтыкам і музычным крытыкам.
Літаратура — С. 96.
Спасылкі Барыс Іванавіч Ладыгін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Член-корреспондент ЛАДЫГИН Борис Иванович
Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Постаці беларускага дарогабудаўніцтва Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы РСФСР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці