Анта́ба (ад — ручка, рукаятка) — кольца, часта зробленае з металу, як ручка для зручнасці адчыняння прымацаванае да варот, дзвярэй, дзверцаў шаф, век куфраў і іншага. Некаторыя мастацкі аздобленыя антабы з металу, дрэва, каменю і тынку зроблены ў выглядзе галавы льва з кальцом у пашчы.
Гісторыя
Паводле даследаванняў, самыя раннія дзвярныя запаўненні на тэрыторыі Беларусі, знойдзеныя пры раскопках у Бярэсце і Віцебску, мелі жалезныя ручкі-антабыШэстак Ю. Т. ДОЙЛІДСТВА МІНУЛЫХ СТАГОДДЗЯЎ: МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ВЫРАБУ ДЗВЯРЭЙ. Гэта прамое ўказанне на выкарыстанне антаб ужо ў XII—XIII стагоддзях.
У інвентарным апісанні брамы равеліна Слуцкай цытадэлі згадваецца «антабка жалезная для замыкання» (antabka zelazna do zamykania). Гэта дакументальнае сведчанне таго, што антабы выкарыстоўваліся не толькі як стукалкі, але і як элементы замыкальнага механізму на варотах крэпасціInwentarz fortec i zamków w Słucku, 1687. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3834/2. Надрукаваны ў: Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamków białoruskich. Warszawa, 1999; Rewizja miasta Słuck, 1765. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3839/a. Інвентар 1765 г. слова ў слова паўтарае: Inwentarz miasta Słuck, 1767. AGAD. AR. Dz. XXV. Nr. 3841/1.Волкаў М. Слуцкая цытадэль XVII—XVIII ст..
Шырока бытавалі на Беларусі ў XVI—XVIII стагоддзях.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзвярная фурнітура