Антыге́ны — складаныя арганічныя рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў.

Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены).

Ступень антыгенаў, форма і вынік , які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, , алергія, ), залежаць ад ступені іх чужароднасці (), хімічнай прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы увядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў.

Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, , у судовай медыцыне і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Імунная сістэма