«Жаночая дуэль» — карціна Хасэ дэ Рыберы. Захоўваецца ў музеі Прада ў Мадрыдзе.

Карціна, датаваная і падпісаная Рыберам, створана ў Неапалі ў 1636 годзе, як частка цыкла з больш як трыццаці карцін на тэму гісторыі Рыма, заказаных Рыберы, Джавані Ланфранка, Даменікіна і іншым мастакам.

На карціне намалявана кульмінацыя легендарнага эпізоду з гісторыі Неапаля, які здарыўся ў 1552 годзе, калі дзве сіньёры — Ізабела дэ Карацы і Дыямбра дэ Пацінела — біліся на дуэлі за каханне мужчыны па імі Фабіа Дзерэсола ў прысутнасці маркіза Альфонса д'Аваласа. Сюжэт карціны таксама інтэрпрэтаваўся, як алегорыя барацьбы паміж распустай і дабрадзейнасцю.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Карціны 1636 года Катэгорыя:Алегарычныя карціны Катэгорыя:Карціны Хасэ дэ Рыберы Катэгорыя:Карціны са збораў музея Прада