Таледскі алькасар () — алькасар у Таледа, размешчаны ў самым высокім пункце горады, узвышаючыся над астатнімі яго будынкамі.
Гісторыя Крыніцы сведчаць пра тое, што на гэтым месцы спрадвеку знаходзілася крэпасць горада. Яшчэ ў 3 стагоддзі тут размяшчалася рымская крэпасць, пазней на яе месцы знаходзілася галоўнае абарончае збудаванне мусульман. Крэпасць была рэстаўравана па ўказанні Альфонса VI пасля заваявання горада. Сучасны будынак Алькасара быў пабудаваны па загадзе Карла V у якасці рэзідэнцыі для манархаў. У сувязі з гэтым старажытная крэпасць была амаль цалкам разбурана, захаваліся толькі некаторыя элементы старадаўняга збудавання на ўсходнім фасадзе.
Галоўным архітэктарам будаўніцтва палаца ў 1545 г. быў прызначаны , выдатны прадстаўнік стылю «». Знешне крэпасць уяўляе сабой будынак правільнай чатырохвугольнай формы з ахоўнымі вежамі па вуглах. Адной з задач Каварубіяса было змякчэнне строгага крапаснога стылю, у сувязі з чым ён перарабіў паўночны (галоўны) і заходні фасады. Асабліва вытанчаным атрымаўся паўночны фасад са шматлікімі арнаментамі, франтонамі і пілястрамі. Пазней партал галоўнага фасада быў упрыгожаны Хуанам дэ ла Менам фігурамі воінаў і геральдычным сімвалам Габсбургаў у выглядзе арла.
Паўднёвы фасад палаца пры жыцці Карла V завершаны не быў, а яго пераемніку на троне Філіпу II праект Каварубіяса не спадабаўся. Кіраўніцтва будаўніцтвам было перададзена прыдворнаму архітэктару Хуану дэ Эрэры. Асноўнай мэтай змены архітэктара было замяніць «пышны стыль» платэрэска на стражэйшы афіцыйны стыль, які падабаўся Філіпу II (пазней ён атрымаў назву «»).
Вялікі цэнтральны быў пабудаваны . Двор акружаны двухпавярховай каланадай карынфскага ордара з паўкруглымі аркамі. У цэнтры двара стаіць помнік імператару Карлу V (копія працы , якая захоўваецца ў мадрыдскім Каралеўскім палацы).
Палацу так і не было наканавана стаць сапраўды каралеўскім, таму што задоўга да яго завяршэння сталіца Іспаніі была перанесена ў Мадрыд. У розныя часы тут жылі ўдовы і былыя жонкі манархаў.
Алькасар перажыў шматлікія разбурэнні на працягу стагоддзяў: у 18 стагоддзі крэпасць пацярпела ад англа-партугальскіх войскаў у час вайны за іспанскую спадчыну, у 1810 годзе ў час напалеонаўскай акупацыі і ў 1887 годзе (пасля рэканструкцыі) крэпасць была спалена, апошнія разбурэнне Алькасар перажыў у верасні 1936 года падчас 72-дзённай аблогі рэспубліканцамі — крэпасць была амаль цалкам разбурана. Пазней Алькасар быў рэканструяваны як помнік абаронцам крэпасці у час грамадзянскай вайны .
Цяпер тут размешчаны .
Спасылкі
Алькасар (Alcazar)
Катэгорыя:Каралеўскія рэзідэнцыі Іспаніі Катэгорыя:Славутасці Таледа Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Таледа Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Іспаніі Катэгорыя:Збудаванні Іспаніі ў стылі рэнесанс