Праяградж (або Алахаба́д; да XVII стагоддзя Праяг) — горад у Індыі ў штаце Утар-Прадэш, ля зліцця рэк Ганг і Джамна. 1 216 719 жыхароў (2011). Харчовая прамысловасць. Вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу. Універсітэт (1887). Радзіма Джавахарлала Нэру.
Свяшчэнны горад Праяградж заснаваны ў 1583 годзе Акбарам Вялікім на месцы Праяга, які займае ганаровае месца сярод свяшчэнных гарадоў індуізму. Паводле падання, менавіта тут, каля зліцця свяшчэнных рэк Ганга, Джамны і Сарасваці, здзейсніў першае ахвярапрынашэнне Брахма.
Пра тое, што ў старажытнасці Праяг не саступаў па пашане і славе Бенарэсу і Хардвару, сведчыць калона Ашокі каля сцен Праяграджскай крэпасці.
Раз у 12 гадоў у Праяграджы адбываюцца індуісцкія рэлігійныя фестывалі «Кумбх-мела», святкаванні збана нектару бессмяротнасці, у час якога ў рэках веруючыя змываюць з сябе грахі і хваробы. Гэта рэлігійнае свята доўжыцца больш за месяц, і за гэты час горад наведвае да 70 мільёнаў паломнікаў. Урачыстасці з нагоды Маха Кумбха Мела, якое адзначаецца раз у 144 гады, прайшлі ў студзені 2025 года і афішаваліся як самае масавае рэлігійнае свята ў свеце.
Гісторыя
Праяг узнік яшчэ ў ведычны перыяд і згаданы ў Ведах як месца, дзе Брахма, стваральнік Сусвету, правёў абрад ахвярапрынашэння. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць існаванне тут культуры паўночнай чорнай глянцаванай керамікі (700—600 гг. да н.э.). Паводле Пуранаў Яяці, пакінуўшы Праяг, заваяваў Сапта-сінда.
Калі інда-арыі прыбылі ў Ар’яварту, Праяг (ці Каўшамбі) быў важным населеным пунктам рэгіёна. Кіраўнікі царства Куру заснавалі каля Праяга горад Каўшамбі і перанеслі ў яго сталіцу пасля таго, як былая сталіца царства, Хасцінапур, была разбурана паводкай.
Рэгіён Дааба, уключаючы Праяградж, кантраляваўся рознымі дзяржавамі. Рэгіён з’яўляўся часткай імперыі Маур’яў, царства Гупта і Кушанскага царства. У VII стагоддзі належаў імперыі Канаўдж. У 1193 годзе Праяг стаў часткай Дэлійскага султаната.
Пазней кантроль над Праягам перайшоў да Вялікіх Маголаў.
Кіраўнік імперыі Вялікіх Маголаў Акбар Вялікі, усведамляючы стратэгічнае значэнне Сангама, заклаў каля зліцця Джамны і Ганга крэпасць (форт Праяграджа) і назваў яе імем Алаха. Горад стаў сталіцай адной з самых квітнеючых правінцый Магольскай імперыі.
Горад назваў Алахабадам магольскі імператара Акбар у 1583 годзе. Назва горада «Алахабад» з’яўляецца спалучэннем арабскага слова «Алах» (Бог) і персідскага «-абад», якое можна перакласці як «стварыць сад». Адпаведна, назву горада можна перакласці як «Сад Алаха». У 1599—1604 гг. тут хаваўся Джахангір, які паўстаў супраць бацькі.
Пасля распаду Магольскай імперыі на ўладанне Праяграджам прэтэндавалі маратхскія кіраўнікі. У 1765 годзе гарнізон у форце Праяграджа размясцілі брытанцы. Паражэнне пры Буксары вымусіла аудскага наваба перадаць у 1801 г. горад пад кіраванне Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У час паўстання сіпаяў у 1857 годзе горад стаў арэнай бязлітасных сутыкненняў. У 1904 годзе ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Злучаных правінцый, якія пазней былі ператвораны ў штат Утар-Прадэш.
Праяградж лічыцца калыскай індыйскага руху за незалежнасць. У доме, дзе жылі Джавахарлал Нэру і Індзіра Гандзі, цяпер створаны музей. Праяградж — радзіма 7 з 14 прэм’ер-міністраў Індыі.
Геаграфія і клімат
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 98 м. Праяградж размешчаны ў паўднёвай частцы штата каля зліцця рэк Ганг і ДжамнаHowStuffWorks «Geography of Allahabad» Allahabad Location Guide. Чыгунка падзяляе горад на дзве часткі. На поўдзень ад чыгункі размешчаны стары горад, грамадзянскія лініі (белы горад) размешчаны на поўнач. Праяградж займае стратэгічна важнае становішчаArchaeology of Lower Ganga-Yamuna Doab (2 Vols.) by Deo Prakash Sharma at Vedic Books. Алахабад, з’яўляючыся апошнім населеным пунктам на Джамне, у культурным плане з’яўляецца ўскрайнім пунктам Заходняй Індыіhttp://books.google.com/books?id=EjtuAAAAMAAJ. Паколькі Праяградж размешчаны ў міжрэччы Ганга і Джамны (дааб), яго глебы галоўным чынам алювіяльныяhttp://www.connectjournals.com/file_full_text/314401H_02-10-21.pdf
Праяградж, як і іншыя гарады раўнін Паўночнай Індыі, мае субтрапічны акіянічны клімат (Cwa) паводле класіфікацыі кліматаў КёпенаTropical Moist Climates — A Climate Type. Вылучаюць 3 сезоны: гарачае і засушлівае лета, халаднаватая і засушлівая зіма, цёплы і вільготны сезон мусонаў. Летні сезон доўжыцца з красавіка па чэрвень, максімальныя тэмпературы ў гэты перыяд дасягаюць 40-45 °C. Мусоны працягваюцца з пачатку ліпеня да канца верасня. Зімовыя тэмпературы могуць набліжацца да 0 °C. Самая высокая калі-небудзь зафіксаваная тэмпература: 48 °C, самая нізкая: −2 °C.
Насельніцтва
Насельніцтва горада паводле звестак перапісу 2001 года складае 1 206 785 чалавек, насельніцтва агламерацыі 4 936 105 чалавек. Узровень пісьменнасці складае 82 %. Найбольш распаўсюджаныя мовы насельніцтва: хіндзі і ўрду. Найбольш распаўсюджаны дыялект хіндзі, на якім размаўляюць у Праяграджы, — авадхі, размаўляюць таксама на дыялектах кхары-балі і багхелі. Індуісты складаюць каля 86,81 % насельніцтва, мусульмане — 12,72 %, хрысціяне — 0,18 %, сікхі — 0,13 %, будысты — 0,04 %.
Эканоміка У горадзе развіты харчасмакавая прамысловасць, вытворчасць прадметаў рэлігійнага культу.
Транспарт За 12 км ад цэнтра Праяграджа размешчаны аэрапорт, які здзяйсняе рэгулярныя рэйсы да Дэлі. Найбліжэйшыя міжнародныя аэрапорты знаходзяцца ў Варанасі (каля 148 км ад Праяграджа) і ў Лакхнау (каля 200 км). Транспартны вузел, праз горад праходзяць некалькі нацыянальных аўтамагістраляў. Праяградж звязаны чыгункай з іншымі гарадамі паўночнай Індыі, тут знаходзіцца штаб-кватэра Паўночна-цэнтральнай зоны Індыйскіх чыгунак.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Утар-Прадэш Катэгорыя:Праяградж