Мяртві́ца — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Чорная Натапа (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 24,5 км, плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля заходняй ускраіны аграгарадка Забалацце (за 2,3 км у напрамку на поўнач) Мсціслаўскага раёна. Упадае ў Чорную Натапу за 1 км у напрамку на захад ад аграгарадка Маляцічы (Крычаўскі раён). Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асноўныя прытокі — Сарочынка (злева), Азярышча (справа).

Літаратура

Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Крычаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа