Купо́н («Stamps news and stories». , coupon або tab«Kenmore Stamps». ) — частка марачнага аркуша, аддзеленая ад паштовых марак перфарацыяй або вузкім белым полем у беззубцовых марак. Купон не з'яўляецца знакам паштовай аплаты, не мае наміналу і слова «Пошта». Ён узнікае або праз спецыяльнае размяшчэнне марак у аркушы, або з мэтай паведамлення дадатковай інфармацыі ці дэкаратыўнага афармлення маркі. Купоны бываюць гарызантальныя (збоку), вертыкальныя (зверху або знізу) і прамежкавыя (пасярод марак).

Гісторыя і апісанне Маюцца розныя версіі паходжання купона.

У адпаведнасці з першай, купоны з'явіліся для зручнасці падліку марак у прадажным марачным аркушы, колькасць якіх павінна была быць круглай. Калі па ўмовах друку (памер аркуша і памер маркі) гэтага не атрымлівалася, лішнія марачныя месцы займалі купоны. Напрыклад, калі на аркушы былі 42 асобнікі (6 × 7), друкавалі 40 марак і 2 купоны. Радзей купон атрымлівалі з паласы паперы (поля), што аддзяляла сектары ў тыпаграфскім аркушы, напрыклад, на марцы СССР з партрэтам А. С. Грыбаедава 1959 г. або праз дадатковую лінію перфарацыі на шырокім полі аркуша — на некаторых марках СССР серыі «25-годдзе першынцаў савецкай індустрыі» 1958 г.

Купон таксама часам адрываўся падчас праходжання паштовым адпраўленнем пошты (гашэння).

На купоне таксама размяшчаліся ўмовы дастаўкі карэспандэнцыі, напрыклад, дастаўляць або не дастаўляць у выхадныя і святочныя дні (своеасаблівая інструкцыя для паштальёнаў).

Купоны, якія выкарыстоўваліся для падліку марак у аркушы, першапачаткова былі пустымі — на іх адсутнічалі надпісы або малюнкі, але потым гэтыя месцы сталі выкарыстоўваць для нанясення розных знакаў, малюнкаў, тэкстаў службовага, рэкламнага або дэкаратыўнага характару. У сучаснасці аформлены купон з'яўляецца дадаткам да зместу малюнка або тэксту на паштовай марцы, з якой ён надрукаваны. Марачныя аркушы з купонамі друкуюцца ў многіх краінах.

Філатэлістычныя аспекты Марка з асобным купонам захоўвае ўсе ўласцівасці знака паштовай аплаты, аднак у філатэлістычных калекцыях гэта жа марка з купонам ацэньваецца вышэй. Купон, аддзелены ад маркі, не мае ніякай каштоўнасці — ні намінальнай, ані філатэлістычнай.

Цікавыя факты Купоны дзяржаўнай пошты ў розны час у розных краінах выкарыстоўваліся для палітычнай і рэлігійнай прапаганды, размяшчэння паэтычных і празаічных тэкстаў, інфармацыі аб будучых падзеях, рэкламы і нават як латарэйныя білеты.

Гл. таксама Гатар, філатэлія Міжнародны адказны купон

Літаратура Азбука филателиста // Филателия. — 1994. — № 12. — С. 52. Алойц В. Тайны белых купонов // Петербургский коллекционер. — 2005. — № 1 (31). — С. 44. Большой филателистический словарь / Под общ. ред. Н. И. Владинца и В. А. Якобса. — : Радио и связь, 1988. — 320 с. — ISBN 5-256-00175-2. [См. статьи, начинающиеся на Купон , Листы марок с купонами и Надпечатки купона .] Каталог листов марок 1992—2009. Российская Федерация / Под ред. В. Б. Загорского. — : Стандарт-Коллекция, 2009. — 72 с. — ISBN 978-5-902275-41-1. (Включает описание листов марок с купонами.) Тет-беш, купон, сцепка // Календарь филателиста — 1974. — : Связь, 1973. — 16—22 декабря. Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — : Связь, 1968. — 164 с. [См. Купон , Регистрационные купоны и Рекламные купоны .]

Спасылкі

Катэгорыя:Філатэлістычныя тэрміны