Сярге́й Уладзімі́равіч Баляно́к (; , пасёлак , Кіеўская вобласць, Украіна) — беларускі графік і .
Біяграфія У 1976—1980 гадах вучыўся ва Украінскім паліграфічным інстытуце імя І. Фёдарава ў Львове ў Юрыя Чарышнікава. Пасля заканчэння вучобы пераехаў у Мінск. Служыў у арміі. У 1987 годзе скончыў Творчыя акадэмічныя майстэрні .
З 1980 па 1995 гады працаваў мастацкім рэдактарам у мінскіх выдавецтвах, ілюстраваў кнігі, афармляў зборнікі фантастыкі. З 1986 па 1992 гады — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Эрыдан» (Мінск). У 1993 годзе — галоўны мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь» (Мінск). З 1993 па 1995 гады — дырэктар прыватнага выдавецтва «Balenok & Co». З 1995 года — вольны мастак. З 2011 года займае пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка выставачнага аддзела Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
Сябра Саюза мастакоў БССР і Беларускага саюза мастакоў (1988—2004 гады). Удзельнік выставаў з 1976 года: персанальныя ў 1987, 2004, 2006, 2010, 2011, 2012, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 гадах (Мінск); у 1992 годзе — Гданьск (Польшча); у 1995 годзе — Эйндхавен (Нідэрланды); у 1998 годзе — Капенгаген (Данія); у 2017 годзе — (Славенія).
Творчасць Працуе ў кніжнай і станковай графіцы (пераважна ў тэхніцы афорту), станковым жывапісе. Яго творы аздаблялі кнігі Айзека Азімава, Рэя Брэдберы, Роберта Шэклі, Курта Вонегута. За выключэннем аздаблення выданняў Жуля Верна, не працуе на заказ.
На думку мастака, мастацтва не павінна банальна рэпрадуктаваць навакольны свет, яго задача — самому дзеяць новыя светы. У яго атрымліваецца адлюстроўваць эмоцыі, настроі, адчуванні, пачуцці любога нармальнага чалавека.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі графікі горада Вінтэртур (Швейцарыя), мастацкіх музеях гарадоў: Полацк, Нью-Брансуік (ЗША), Рыміні (Італія), Кракаў (Польшча), Дзьёр (Венгрыя), Эйндхавен (Нідэрланды), Мюнхен (Германія), а таксама ў прыватных беларускіх (Аляксандар Іваноў) і замежных калекцыях.
Крытыка Творы мастака «захопліваюць як высокай эстэтычнасцю, так і лёгкай іроніяй звычайных, але ўбачаных у незвычайным ракурсе вобразаў», — запрашала зайсці на выставу мастака ў 2017 годзе газета «Новы Час». «Працы Баленка адметныя філасафічнасцю, і, нягледзячы на „чорна-белы“ стыль, напоўненыя яркім святлом перажыванняў, глыбокіх роздумаў аўтара», — паведамляла Беларускае Радыё Рацыя ад уражанняў ад выставы мастака ў Полацкай мастацкай галерэі ў 2016 годзе.
Аліса Міхайлава ў рэпартажы тэлеканала «Беларусь 1» з чарговай выставы Баленка падкрэсліла, што ў працах мастака арганічна прысутнічаюць рысы абстракцыі, сюррэалізму і рэалізму. Арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн у 2014 годзе вызначыла жывапісныя творы мастака як «вельмі нечаканыя і лірычныя, у якіх прысутнічае вольны рух колеру». Беларускі мастацтвазнавец Наталля Шаранговіч на адкрыцці персанальнай выставы, прысвечанай да 60-годдзя гравюрыста, пахваліла яго словамі: «Гэта сапраўды цудоўны мастак. Я шмат гадоў знаёма з яго творчасцю, і ён для мяне заўжды непрадказальны». «Аўтар валодае рэдкай для сучаснага творцы якасцю — уменнем здзіўляць», — давала ацэнку творчасці Каміла Янушкевіч на старонках часопіса «Мастацтва» па выніках выставы мастака ў 2014 годзе.
Андрэй Адамовіч назіраў у творах ноткі апакаліпсісу. Мастацтвазнавец Алеся Раманюк назвала творы Сяргея Балянка «найзмрачнейшымі сярод усіх бачаных, бо яны паказваюць нейкі гіблы паралельны свет, у існаванне якога верыць не хочацца, нават калі ён плён фантазій аўтара».
Асабістае жыццё Жанаты, мае двух дзяцей.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны вэб-сайт мастака: balenok.com
Катэгорыя:Графікі Беларусі