Станіслаў Уладзіміравіч Чапурны (, Мінск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (2014—2021).
Біяграфія Нарадзіўся 17 ліпеня 1972 года ў Мінску.
У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
У 1994—1998 гг. — інспектар, старшы інспектар, галоўны інспектар Мінскай рэгіянальнай мытні; галоўны інспектар прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
У 1998—1999 гг. — галоўны спецыяліст дагаворна-прававога ўпраўлення апарату Міністра па справах СНД; галоўны саветнік упраўлення міждзяржаўнага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2000 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення па справах Саюза Беларусі і Расіі; начальнік упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2000—2002 гг. — саветнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Новасібірску.
2002—2007 гг. — саветнік дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці; саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі, намеснік начальніка ўпраўлення рэгіёнаў Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
У 2007—2010 гг. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.
У 2010—2014 гг. — начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі; намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Расіі — начальнік упраўлення рэгіёнаў Расіі галоўнага ўпраўлення Расіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З мая 2014 года па 2021 годГлава МИД приняла посла Республики Беларусь — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі (даверчыя граматы Прэзідэнту Манголіі ўручыў 6 жніўня 2014 года).
2 снежня 2024 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. Да гэтага часу займаў пасаду начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарата Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьМіністр культуры, памочнік Прэзідэнта, кіраўнікі кампаній і намеснікі міністраў. Падрабязнасці кадравага дня ў кіраўніка дзяржавы .
Валодае англійскай мовай. Жанаты. Мае дачкуhttps://mongolia.mfa.gov.by/ru/embassy/ambassador/.
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Манголіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Туркменістане