Варта начная, старожа — павінасць сялян на Беларусі ў 16—19 ст. Заключалася ў адбыванні начных дзяжурстваў на панскім фальварку. На варце сяляне выходзілі па чарзе, часам яна магла замяняцца грашовым эквівалентам. Напрыклад сяляне вёскі Косценева Слонімскага павета, якой валодаў І. Адынец, у 1578 за варту начную сплачвалі 12 грошаўЛойка П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Ст. 35.

Літаратура

Лойка П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі:Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII ст. Мн., 1991.

Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1569—1795)