Рамуальд Людвікавіч Тра́ўгут (; , в. Шастакова, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , Варшава; Псеўданім: Кракоўскі) — генерал, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, адзін з яго кіраўнікоў.
Біяграфія
Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. З 1845 года служыў у расійскай арміі, удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). У 1862 годзе, у чыне падпалкоўніка, пайшоў у адстаўку. Жыў у маёнтку Востраў на Кобрыншчыне, займаўся гаспадаркай.
Пасля пачатку паўстання, у красавіку 1863 года, сфарміраваў і ўзначаліў Кобрынскі паўстанцкі атрад. У баях каля вёскі Горкі тройчы нанёс паражэнне расійскім карным часцям. У чэрвені 1863 года з Брэсцкім атрадам Я. Ваньковіча зрабіў рэйд па Піншчыне і Паўночнай Валыні, але атрад Р. Траўгута панёс значныя страты, і ў ліпені 1863 года з дапамогай Э. Ажэшкі Р. Траўгут таемна выехаў у Варшаву. Атрымаў чын генерала, быў прадстаўніком паўстанцкіх уладаў за мяжой. У кастрычніку 1863 года кіраўнік Нацыянальнага ўрада ў Варшаве і фактычна дыктатар паўстання. Шмат зрабіў дзеля пашырэння сацыяльнай базы паўстання, надання яму новага размаху, рэарганізацыі ўзброеных сіл інсургентаў. Арыштаваны 30 сакавіка 1864 года. Паводле прыгавору ваеннага суда павешаны ў Варшаўскай цытадэлі.
У 1928 годзе ў мястэчку Свіслач устаноўлены помнік Р. Траўгуту, адноўлены ў 1989 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны ў СССР была створана польская дывізія імя Рамуальда Траўгута.
Крыніцы
Літаратура Чаропка В. Апошні дыктатар паўстання Рамуальд Траўгут // Беларускі гістарычны часопіс. № 8, 2005.
Dubiecki M. Romuald Traugutt i jego dyktatura podczas powstania styczniowego 1863—1864, Kijów 1911 Миллер И. С. Ромуальд Траугут // За нашу и вашу свободу: Герои 1863 г. — М., 1964. Dunin-Wąsowicz K. Romuald Traugutt. Warszawa, 1980 Бандарэнка М. Пра Рамуальда Траўгута // Полымя. 1999. № 8
Игнат Михаевич. Мятежный генерал. — Минск: Конфидо, 2007, − 48 с. — ISBN 985-6777-07-0.
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Катэгорыя:Падпалкоўнікі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Военачальнікі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Венгерскай вайны Катэгорыя:Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі Катэгорыя:Павешаныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Дыктатары паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Генералы паўстання 1863—1864 гадоў