Нацыянальны музей «Зямля і людзі» — () мінералагічны музей у цэнтры Сафіі, Балгарыя.

Гісторыя

Нацыянальны музей «Зямля і людзі» адзін з буйнейшых мінералагічных музеяў у свеце. Ён быў заснаваны 30 снежня 1985 года, адкрыты для наведвальнікаў 19 чэрвеня 1987 года. Музей знаходзіцца ў рэканструяваным гістарычным будынку плошчай 4000 м², пабудаваным у канцы 19-га стагоддзя (1896—1898). Ён мае шэраг выставачных залаў, складскіх памяшканняў, лабараторый, відэа-зал і канферэнц-зал.

Болшасць экспанатаў музея былі сабраны за кошт ахвяраванняў як кампаній, так і прыватных асоб у фонд «13 стагоддзяў Балгарыі»Нацыянальны музей «Зямля і людзі» апісанне і фота. Балгарыя: Сафія.

Экспазіцыя Асноўная экспазіцыя ахоплівае 40% усіх вядомых у прыродзе мінералаў, а таксама кераміку.

Калекцыя музея налічвае больш за 27 тысяч экспанатаў, размешчаных на двух паверхах музея. Тут сабраныя мінералы, прывезеныя са 109 краін света, яна ўключае ў сябе 1523 віда мінералаў з каля 4200, вядомых на бягучы момант.

Экспанаты музея падзелены на сем экспазіцый. На першым паверсе размешчана выстава «Гігантскія крышталі», частка з іх памерамі з чалавека. З мінералаў тут размешчаны разнавіднасці апатыта, кварца, флюарыта. У зале «Мінералы Зямлі» размешчаны рэдкія віды мінералаў.

Цэлы зал адведзены пад калекцыю балгарскага спелеолага Петра Транцеева (1924-1979), які збіраў яе на працягу 45 гадоў. Тут таксама выстаўлены пячорны жэмчуг карставых пячор.

Экспазіцыя другога паверха распавядае аб мінералах, якія сустракаюццца ў Балгарыі. Гэта апатыт, тытаніт, антаз, брукіт, малахіт, арфеіт, самародная медзь і інш.

Акрамя пастаяннай экспазіцыі, якая ахоплівае вялікую разнастайнасць карысных выкапняў, у музеі адбываюцца выставы, канцэрты камернай музыкі.

У межах штогадовай праграмы ў музеі адбываюцца выставы сабак і кошак, фотаконкурсы, выставы спелеалагічных калекцый.

У музеі ёсць навуковая бібліятэка, навуковыя лабараторыі, залы для правядзення канферэнцый.

Галерэя

Літаратура Ганчев Хр. «Адаптация на голямата работилница от комплекса на бившия Софийски военен арсенал за нужите на Национален музей «Земята и хората»» Аглядная інфармацыя на НІПК, стар. 41-44 ЦПІП-КК, Сафія 1988. Ганчев Хр. Националният музей «Земята и хората» в София и подходът към традиционните сгради от началото на 20-ти век, Сп. «Нюзлетър», № 3,90, стр. 49-52, НК за ЮНЕСКО във ФРГ, Бон 1990. Gantchev Ch. «The Sofia National Museum «Man and Earth» and the Approach to Earli 20th Century Traditional Buildings»/ , Newsletteer. N3'90, Deutsche UNESCO Komission, p/ 49-52.

Спасылкі Афіцыйны сайт (на англійскай і балгарскай мовах)