Іван Ле́каў (; , , Княства Балгарыя — ) — балгарскі мовазнавец. Член-карэспандэнт Балгарскай АН (1945), прафесар (1945). Вучыўся ў Сафійскім і Ягелонскім універсітэтах.

Навуковая дзейнасць У працах, прысвечаных параўнальна-гістарычнаму і тыпалагічнаму вывучэнню славянскіх моў, выкарыстоўваў матэрыял беларускай мовы: «Характарыстыка агульных рыс у балгарскай і ўсходне-славянскіх мовах» (1942), «Старая супольнасць і новыя канвергенцыі ў развіцці беларускай і балгарскай моў» (1972), «Супастаўляльны аналіз беларускай і балгарскай моў у рамках роднасных адносін паміж дзвюма мовамі» (1976). Складальнік і рэдактар зборнікаў літаратурных тэкстаў на славянскіх мовах, у якіх упершыню змешчаны ўзоры беларускай мастацкай прозы і паэзіі ў арыгінале для балгарскага чытача, у т.л. вершы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Куляшова.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Сафійскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Мовазнаўцы Балгарыі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Балгарскай АН