Канстанцін Анатолевіч Цымерман (, 11 кастрычніка 1977) — падпалкоўнік расійскай арміі, камандзір мотастралковага батальёна 135 мотастралковага палка 19 мотастралковай дывізіі, выканаўца абавязкаў камандзіра батальёна міратворчых сіл у Паўднёвай Асеціі (з 25 мая 2008), Герой Расійскай Федэрацыі.

Узнагароджаны званнем героя за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу ў Поўнача-Каўказскім рэгіёне. Упраўленне прэс-службы і інфармацыі Міністэрствы абароны Расіі так апісвае подзвіг К. Цымермана: 8 жніўня 2008 г. пры ўварванні грузінскіх узброеных сіл у зону адказнасці батальёна падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч пісьменна, са веданнем справы, арганізаваў нясенне службы на пастах, разведку і кіраванне батальёнам, ахову і абарону базавага лагера ў адпаведнасці з мандатам міратворчых сіл.

Кіруючыся мандатам міратворчых сіл, да апошняга моманту спрабаваў прымусіць грузінскі бок да прытрымлівання перамір’я і недапушчэнню парушэння ўсталяваных меж. У адказ грузінскі бок адкрыў агонь з усіх відаў узбраення.

Умела кіруючы дзеяннямі падпарадкаваных пры адбіцці нападу на пункт дыслакацыі батальёна, падпалкоўнік Цымерман Канстанцін Анатолевіч выявіў падчас бою мужнасць і гераічнасць, асабіста знішчыў 6 баявікоў. Нягледзячы на атрыманае раненне, ён не пакінуў поле бою, працягваў умела кіраваць дзеяннямі падпарадкаваных.

У выніку першых сутак бою падраздзяленнем падпалкоўніка Цымермана К. А. знішчана 6 танкаў, 4 браняваных машыны, каля 50 чалавек жывой сілы праціўніка.

У далейшым пасля прыбыцця падрадзялення ўзмацнення падпалкоўнік Цымерман К. А. адмовіўся ад шпіталізацыі і працягвае камандаваць падрадзяленнем.

Спасылкі

Указ Прэзідэнта Расіі аб узнагароджанні Герой Расіі: «Мы чакалі дапамогі двое сутак» LIFE.RU Біяграфія Д. Ветчынава і К. Цымермана на сайце міністэрства абароны Расіі Расія ўзнагародзіла сваіх герояў-міратворцаў (Лента ПМР)

Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Паўднёвай Асеціі (2008) Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі, Расійская Федэрацыя Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі