Кацярына Анатолеўна Карстэн (па нараджэнні Хадатовіч; , в. Асечана, Мінскай вобласціБеларускія алімпійцы ў Рыа-дэ-Жанэйра ) — савецкая і беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Першая двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў алімпійскай камандзе Рэспублікі Беларусь (1996, 2000); шасціразовая чэмпіёнка свету (1997, 1999, 2005—2007, 2009) у веславанні ў лодцы-адзіночцы. Заслужаны майстар спорту СССР (1992). Першы поўны кавалер ордэна Айчыны (2008).

Спартыўная кар’ера Выступаючы за Аб’яднаную каманду на Летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Барселоне, Карстэн атрымала бронзавы медаль.

Выступаючы за Беларусь, Карстэн атрымала па залатым медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце і 2000 года ў Сіднеі. На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах яна атрымала срэбны медаль і на Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне — бронзавы.

Чэмпіёнка свету 2009. Прызнана лепшай спартсменкай года Беларусі.

Сямейнае жыццё У 1998 годзе Кацярына Хадатовіч выйшла замуж за нямецкага бізнесмена Вільфрыда Карстэна і ўзяла яго прозвішча. Карстэны жывуць у Германіі, маюць дачку Аляксандру.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Старонка на сайце НАК Рэспублікі Беларусь Біяграфічная даведка, 2 інтэрв’ю 100 дарог: Малая радзіма Кацярыны Вялікай Старонка аб Карстэн на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне

Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) СССР Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»