Штэфан Угер (; , Пр’евідза — , ) — славацкі рэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік «новай хвалі» ў чэхаславацкай кінематаграфіі.
Біяграфія У 1948 годзе стаў членам Камуністычнай партыі Славакіі. У 1950—1955 гадах вывучаў рэжысёрскае майстэрства на кіна- і тэлевізійным факультэце пражскай Акадэміі сцэнічнага мастацтва.
Першыя фільмы здымаў на дакументальную тэматыку. Дэбютны фільм «Дарога над аблокамі» (1954) рэкламаваў чэхаславацкія авіялініі.
У 1955—1960 гадах працаваў у Студыі дакументальных фільмаў у Браціславе. З пачатку 1960-х пераключаецца на мастацкія фільмы, хоць дакументальныя здымаў да 1963.
У 1989 годзе атрымаў званне народнага артыста. Памёр у 1993 годзе ад сардэчнай недастатковасці.
Фільмаграфія
Дакументальныя «Першая баразна» (1955) «Цэнтральнаеўрапейскі кубак» (1955) «Настаўніца» (1955) «Безыменныя маракі» (1958) «Вачыма камеры» (1959)
Мастацкія «Сонца ў сетцы» (1962) «Арган» (1964) «Панна цудатворца» (1966) «Тры дачкі» (1967) «Геній» (1969) «Каб я меў стрэльбу» (1971) «Касьба Ястрабавага лугу» (1981) «Пасвіла коні на бетоне» (1982) «Загадчык скансену» (1988)
Катэгорыя:Рэжысёры Славакіі Катэгорыя:Народныя артысты Чэхаславакіі Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці