Эл Казоўскі (; , — , ) — венгерскі мастак рускага паходжання, адзін з самых выбітных сучасных венгерскіх творцаў.

Эл нарадзіўся ў Ленінградзе як Алена Казлоўская. У 1965 годзе з'ехаў у Венгрыю і пасяліўся ў Будапешце, дзе пачаў вучыцца ў Акадэміі мастацтва. Яго настаўнікамі былі Дзьёрдзь Кадар і Ігнат Кокаш.

Пасля заканчэння вучобы Эл пачаў кар'еру мастака і таксама працэдуры па змене полу. Пасля Эл адкрыта прызнаў сябе транссексуалам, і праводзіў дыскусіі на тую тэму.

Галоўным стылем Эла быў трансавангард, адзін з мастацкіх стыляў, народжаных у Венгрыі. Вобразы Казоўскага былі перапоўненымі міфалагічнымі пасыламі, а таксама іншымі формамі алегорыі. Акрамя працы мастака Казоўскі быў авангардным артыстам, звязаным з артыстычнай багемай Будапешта.

Узнагароды Стыпендыя Gyula Derkovitsa — 1980 Узнагарода Mihalya Munkacsya — 1989 Узнагарода Kossutha — 2002

Выстаўкі Асабістая выстаўка ў Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу-2005

Літаратура Achille Bonito Oliva, Dwight Gast, Gwen Jones : The Italian Transavantgarde, Giancarlo Politi, Mailand (1992), ISBN 88-7816-038-5 Forgács Éva: El Kazovszkij : (monográfia). Budapest : Új Művészet Alapítvány, 1996. 42 p. 32 t. ill. ISBN 9637792171 El Kazovszkij: Katalógus. (Hungarian and English. Az Emeletes kiállítások című 2003. december 21. és 2004. február 8. között rendezett kiállítás katalógusa.) Budapest : Műcsarnok, 2003. 106 o. ill. ISBN 9639115894 El Kazovszkij kegyetlen testszínháza. Szerkesztette: Uhl Gabriella. Budapest : Jaffa Kiadó, 2008. 220 o. ill. ISBN 9789639604520

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу Катэгорыя:мастакі Венгрыі Катэгорыя:Памерлі ў Будапешце Катэгорыя:ЛГБТ у Венгрыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кошута Катэгорыя:Мастакі трансавангарду