Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзедзіна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя На могілках. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай планіровачнай восі далучаны ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор і апсіда. Побач пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: двух'яруснае чатырохграннае збудаванне пад шатровым пакрыццём; ніжні ярус вертыкальна ашаляваны, верхні — адкрыты, каркаснай канструкцыі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Докшыцкага раёна Катэгорыя:Дзедзіна (Докшыцкі раён) Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі