Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя Царква пабудавана ў 1902 годзе з дрэва. Хадайніцтва аб будаўніцтве новай праваслаўнай царквы на месцы струхлелай было пададзена прыхаджанамі ў 1879 годзе.НГАБ у г. Гродна, ф. 23, воп. 1, спр. 21.
Архітэктура Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае чатырохчасткавую аб’ёна-прасторавую кампазіцыю: прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з нізкімі бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда. Дамінуючы франтальны аб’ём набыў складаную зрубную кампазіцыю: над прамавугольным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай узведзены трох’ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з макаўкай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму надбудаваны нізкі чатырохгранны пастамент для васьміграннага барабана, завершанага цыбулепадобным купалам. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разнымі фрызамі і падзорамі. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам.
Зноскі
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Кобрынскага раёна Катэгорыя:Дзівін Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1902 год у Беларусі