Ар'еж () — дэпартамент на поўдні Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Поўдзень — Пірэнеі. Парадкавы нумар 9. Адміністрацыйны цэнтр — Фуа. Насельніцтва 137,2 тыс. чалавек (96-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія Плошча тэрыторыі 4890 км². Дэпартамент на поўдні мяжуе з Іспаніяй і Андорай. Рэльеф апрадзяляецца размяшчэннем дэпартамента ў горнай сістэме Пірэнеяў.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 22 кантона і 332 камуны.
Гісторыя Ар'еж — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былых графстваў Фуа і Кузран. Назва паходзіць ад аднайменнай ракі.
Спасылкі Conseil general website (in French) Prefecture website (in French) http://www.ariege.com/
Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі