Шэр (фр. Cher) — дэпартамент у цэнтры Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Цэнтр. Парадкавы нумар 18. Адміністрацыйны цэнтр — Бурж. Насельніцтва 314,4 тыс. чалавек (70-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія Плошча тэрыторыі 7235 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Арон, Сольдр і Шэр.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 35 кантонаў і 290 камун.
Гісторыя Шэр — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 г. Займае частку былой правінцыі Беры.
Гл. таксама Абацтва Сен-Жэні
Спасылкі Генеральная рада Шэра
Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі