Анэлярыя паўяйцападобная (Panaeolus semiovatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства гнаевіковых.

Апісанне

Шапка дыяметрам 3—7 см, яйцападобна-званочкавая, мясістая, клейкая, глініста-белавата-жаўтаватая, пазней бурэе. Мякаць тонкая, белаватая, з прыемыым грыбным пахам. Пласцінкі слабапрырослыя, ланцэтападобныя, шырокія, белыя, потым становяцца чорнымі з белым краем. Ножка цэнтральная, цыліндрычная, даўжынёй да 20 см, пустая, шчыльная, над кольцам мучністая, пад кольцам гладкая, бліскучая. Кольца белае, накіравана ўверх, потым павісае. Споры авальныя, чорныя, гладкія.

Арэал

Пашырана па ўсім зямным шары. Сапратроф. Расце на перагноі і конскім гноі ў садах, на палях і лугах з вясны да восені.

Значэнне

Ядомы грыб.

Літаратура

Катэгорыя:Бальбітыевыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы