Стафан (Сцяпан) Іванавіч Юпатаў (, в. Іванава, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1970).

Біяграфія Скончыў Магілёўскую фельчарска-акушэрскую школу (1951), Віцебскі медыцынскі інстытут (1957), Інстытут сардэчна-сасудзістай хірургіі АМН СССР (аспірантура, 1962).

Працаваў у Бешанковіцкай раённай бальніцы (1957—1959, урач-хірург), Цэнтральным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (Масква, 1962—1966, асістэнт кафедры аперацыйнай хірургіі і тапанатоміі), Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1966—1967, кіраўнік Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1967, дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі, у 1968—1991 — загадчык кафедры), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1991—1993, загадчык кафедры хірургічных хвароб).

Працы па пытаннях патагенезу і хірургічнага лячэння язвавай хваробы страўніка, дванаццаціперснай кішкі, жоўцевых шляхоў і печані.

Літаратура

Гордость здравоохранения Витебщины : биографический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н. Степаенко. — Витебск, 2009. Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2010. Хірургічныя хваробы : вучэбны дапаможнік / Юпатаў С. І. — Мінск, 1996. (Форма імя: Сцяпан.)

Спасылкі Юпатаў, Стафан Іванавіч (доктар медыцынскіх навук ; 1927—1993)

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі