Праліў Баніфача (, ) — праліў паміж астравамі Корсіка і Сардзінія, які злучае ўскраіннае Тырэнскае мора на ўсходзе з Міжземным морам на захадзе. Даўжыня каля 19 км, шырыня 11—16 км. Глыбіня да 69 метраў.
На паўночным беразе знаходзяцца карсіканскі горад Баніфача, аднайменная крэпасць і порт. У праліве размешчаны маленькі архіпелаг Лавеці, адзіны населены востраў якога — Кавала. У праліве дзейнічае сістэма падзелу руху. Судны, якія ідуць праз праліў з усходу на захад, павінны звязвацца для дакладу з кантрольнай станцыяй Пертузата (Pertusato; Францыя). Судны, якія рухаюцца праз праліў з захаду на ўсход, павінны звязвацца з кантрольнай станцыяй на востраве Магдалена (Італія).
Найбольш вядомая катастрофа ў праліве Баніфача — караблекрушэнне французскага фрэгата «Семіянт» 15 лютага 1855 года. Напярэдадні «Семіянт» пакінуў порт Тулон на сваім шляху ў Чорнае мора, з забеспячэннем для войск на Крымскай вайне. Праз шторм фрэгат сутыкнуўся з рыфам і затануў, ніхто з 750 чалавек на борце не выжыў.
Літаратура
Катэгорыя:Пралівы Міжземнага мора Катэгорыя:Пралівы Францыі Катэгорыя:Пралівы Італіі