Юбіле́йны меда́ль «60 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 28 мая 2004 г.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца ў гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца: Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Агульны тыраж медалёў склаў 70000 штук. Вытворчасцю медалёў займалася прадпрыемства «СЭНС-ГЕРАЛЬДЫКА».

Катэгорыя:Медалі Беларусі