Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» — аб’яднанне дзеячаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і шэрагу еўрапейскіх краін, якія ставілі за мэту стымуляванне і падтрымку праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх адносін на ўсіх магчымых узроўнях. Дзейнічаў у 2007—2019 гадах.

Гісторыя

Група «Разам» У снежні 2004 года ўзнікла грамадзянская ініцыятыва лідараў і актывістаў беларускіх недзяржаўных арганізацый (НДА), якія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года выступілі з прапановай аб неабходнасці дасягнення адзінага бачання і разумення ролі апазіцыйных палітычных партый і прадэмакратычных грамадскіх арганізацый у будучай палітычнай кампаніі, а таксама выпрацоўкі агульнай стратэгіі дзеянняў падчас яе. З гэтай мэтай імі было ініцыявана правядзенне (АДГ) пад кіраўніцтвам метадолага Уладзіміра Мацкевіча. Падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства грамадзянская ініцыятыва прыняла назву — група «Разам». Ад пачатку ў яе ўваходзіла да 20 лідараў беларускіх НДА (у тым ліку маладзёжных, адукацыйных, сацыяльных, экалагічных), якія, збольшага, раней не супрацоўнічалі з палітычнымі партыямі ў межах палітычных кампанійМацкевич В. Современное состояние гражданского общества [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 29.07.2010. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/archive/2010/07/29/vladimir-matskevich-sovremennoe-sostoyanie-grazhdanskogo-obschestva-.html , свободный. — Загл. с экрана.Стратегия-2006 / В. Мацкевич [Электронный ресурс] // Дыярыюш Рушэньня. Журнал движения. — Веб-сайт Владимира Мацкевича. — 25.06.2005. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://worvik.org/news/2005/07/25/29 , свободный. — Загл. с экрана.Чавусаў Ю. Як выбіралі адзінага кандыдата-2006 : стратэгія, тактыка, планаваньне [Электронны рэсурс] // Наше мнение. — Вэб-сайт экспертнай супольнасці Беларусі. — 05.12.2012. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://nmnby.eu/news/analytics/5019.html, вольны. — Загал. з экрана..

Арганізацыйна-дзейнасная гульня з назвай «Распрацоўка пераможнай палітычнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраванне, праектаванне і праграмаванне» адбылася 27 сакавіка — 3 красавіка 2005 года ў Кіеве (Украіна). Яе вынікам стала выпрацоўка стратэгічнай прапановы (т. зв. «Стратэгія-2006»), якая ўяўляла сабой паслядоўны план дзеянняў усіх дэмакратычных сіл па актывізацыі грамадства і ажыццяўленні негвалтоўнай змены палітычнага рэжыму ў сітуацыі выбарчай кампаніі 2006 года«Разам» шукала пераможную стратэгію // Бюлетэнь Асамблеі НДА. — 2005. — Чэрвень. — С. 43 [Электронны рэсурс] // Kamunikat.org. — Беларуская інтэрнэт-бібліятэка. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://kamunikat.fontel.net/pdf/biuleten/2005/czervien.pdf , вольны. — Загал. з экрана.Хронология разворачивания программы Культурной политики в Беларуси [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/society/1994/01/01/chronology.html , свободный. — Загл. с экрана..

«Стратэгія-2006» была прэзентавана ўлетку 2005 года, і група «Разам» паставіла сабе за мэту спрыянне аб’яднанню апазіцыйных палітычных сіл з нагоды рэалізацыі гэтай стратэгічнай прапановы — у прыватнасці, была пасярэднікам у перамовах паміж Уладзімірам Мацкевічам як галоўным распрацоўшчыкам стратэгіі і Аляксандрам Мілінкевічам як патэнцыйным адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратычных сілНам необходим реальный политический субъект. Интервью с Ириной Сухий [Электронный ресурс] // Дыярыюш Рушэньня. Журнал движения. — Веб-сайт Владимира Мацкевича. — 24.08.2005. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://worvik.org/news/2005/08/24/43 , свободный. — Загл. с экрана.. Па выніках перамоў у жніўні 2005 года «Стратэгія-2006» была ўхвалена Аляксандрам Мілінкевічам, але не прынята да дзеяння яго камандай. Такім чынам, яшчэ да абрання Аляксандра Мілінкевіча адзіным кандыдатам у прэзідэнты на Кангрэсе дэмакратычных сіл у кастрычніку 2005 года, не дасягнуўшы пастаўленай мэты, група «Разам» фактычна спыніла сваё існаваннеМацкевич В. Возвращаясь вновь и вновь… (Снова о Стратеги. Всем критикам «разам») [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — 06.04.2011. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/news/archive/2011/04/06/vladimir-matskevich-vozvraschayas--vnov--i-vnov-snova-o-strategi--vsem-kritikam--razam-.html , свободный. — Загл. с экрана.Мацкевич В. Диалог про НГО [Электронный ресурс] // Дыярыюш Рушэньня. Журнал движения. — Веб-сайт Владимира Мацкевича. — 03.11.2005. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://worvik.org/news/2005/11/03/118 , свободный. — Загл. с экрана..

Заснаванне кансорцыума і разгортванне дзейнасці Утварэнню Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» папярэднічаў працяг шчыльнага супрацоўніцтва Уладзіміра Мацкевіча і аднаўлённага ім пасля кіеўскай АДГ Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ) з шэрагам лідараў НДА, якія ўтваралі былую групу «Разам». Супрацоўніцтва, у прыватнасці, разгортвалася ў такіх сферах, як паляпшэнне якасці жыцця і развіццё мясцовых супольнасцей, грамадзянская адукацыя і, нарэшце, арганізацыя дзеянняў грамадзянскай супольнасці ў працэсах еўрапеізацыі Беларусі. Адным з супольных дзеянняў будучых удзельнікаў «ЕўраБеларусі» ўвосень 2006 года было стварэнне грамадскай ініцыятывы ў падтрымку акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынка Царквы хрысціян поўнага Евангелля «Новае жыццё» (Мінск), якая разгортвалася паводле схем «Стратэгіі-2006»Андрей Егоров: Причины успеха акции «Пост-голодовка» [Электронный ресурс] // EuroBelarus life. — Канал Службы информации «ЕвроБеларуси» в YouTube. — 30.04.2011. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: https://www.youtube.com/watch?v=5Ihr0zNtsBM, свободный. — Загл. с экрана..

Заснаванне Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» як некамерцыйнага аб’яднання юрыдычных і прыватных асоб адбылося ў 2007 годзеГісторыя [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/08/17/g--storyya.html , вольны. — Загал. з экрана.Консорциум [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/ , свободный. — Загл. с экрана. — у сітуацыі, калі пачалося назірацца паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім СаюзамСтолярова О. Истории успеха: Влад Величко: «Большинство до сих пор воспринимает третий сектор, как некое сообщество благотворительных деятелей» [Электронный ресурс] // Orgconsulting.by. — Веб-сайт Биржи организационного развития. — 27.12.2013. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://orgconsulting.by/news/id/2867/ , свободный. — Загл. с экрана. і як след разумення лідарамі НДА, якія да таго часу ўжо мелі вялікі досвед міжнароднага супрацоўніцтва, неабходнасці ўзмацнення важкасці голасу і ўплыву НДА на ўзроўні беларускага грамадства і еўрапейскіх структурТамковіч А. Л. Улад Вялічка // «Арытмія, альбо Код супраціву» / А. Л. Тамковіч. — Смаленск, 2012. — С. 118 [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/08/17/g--storyya.html , вольны. — Загал. з экрана..

Першапачаткова кансорцыум быў створаны ў якасці інфраструктурнага кампанента праекта некамерцыйнай арганізацыі «Еўрапейскі Дом» (Det Europæiske Hus, Данія) з тэхнічнай мэтай развіцця інтэрнэт-пляцоўкі EuroBelarus.Info па заканчэнні рэалізацыі праекта «Падтрымка развіцця патэнцыялу і сеткавага ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады і грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь», фундаванага Еўрапейскай камісіяй.

Заснавальнікамі кансорцыума былі Улад ВялічкаУлад Вялічка [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 12.11.2007. — Дата доступу: 15.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/12/ulad-vyal--chka.html , вольны. — Загал. з экрана., Таццяна ПашавалаваТаццяна Пашэвалава [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 08.11.2007. — Дата доступу: 15.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/08/tatstsyana-pashevalava.html , вольны. — Загал. з экрана. і Лінэ Фрыдэнсберг ПетэрсэнЛінэ Петэрсэн [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 08.11.2007. — Дата доступу: 15.01.2016. — Рэжым доступу: http://eurobelarus.info/news/archive/2007/11/08/l--ne-petersen.html , вольны. — Загал. з экрана..

У сярэдзіне 2008 года асноўнае кола заснавальнікаў кансорцыума вырашыла пашырыць праграму дзейнасці і запрасіла да супрацоўніцтва шырэйшы спектр арганізацый, якія падзяляюць ідэю праеўрапейскага развіцця Беларусі як паўнапраўнага суб’екта еўрапейскіх адносін.

У пачатку 2009 года адбылася серыя сустрэч з мэтай фармавання бачання, місіі і праграмы дзейнасці «ЕўраБеларусі». У тым жа годзе падчас сустрэчы ў Літве была вызначана новая пашыраная структура кансорцыумаЕвроБеларусь [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт Агентства гуманитарных технологий. — 27.09.2010. — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?page_id=20 . — Загл. с экрана..

У 2010 годзе, як вынік развіцця супрацоўніцтва ў межах Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», яго ўдзельнікі прынялі ў якасці доўгатэрміновай праграмы сваёй дзейнасці распрацаваную Уладзімірам Мацкевічам праграму культурнай палітыкі, у якой ставіцца на мэце пераўтварэнне Беларусі ад савецкай рэспублікі да сучаснай незалежнай еўрапейскай дзяржавыКультурная политика [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/cultural-policy/ , свободный. — Загл. с экрана..

З 2012 года Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» быў сталым сябрам (Association of Local Democracy Agencies, ALDA)Members [Electronic resource] // Association of Local Democracy Agencies. — ALDA website. — Access date: 09.01.2016. — Access mode: http://www.alda-europe.eu/newSite/members.php , free. — Title screen..

У 2019 годзе «ЕўраБеларусь» спыніла існаванне як кансорцыум.

Кіраўніцтва і структура Кіраўніком Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» з’яўляўся Улад Вялічка (да 2014 года займаемая ім пасада называлася «старшыня», у 2014—2019 гадах — «генеральны дырэктар»Имена [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/names/ , свободный. — Загл. с экрана.).

З 2011 года кансорцыум меў выбарны орган — Раду. Першым яе кіраўніком цягам пяці гадоў быў Уладзімір Мацкевіч.

Арганізацыі-удзельнікі кансорцыумаОрганизации-участники [Электронный ресурс] // EuroBelarus.Info. — Веб-сайт Службы информации «ЕвроБеларуси». — Дата доступа: 09.01.2016. — Режим доступа: http://eurobelarus.info/consortium/organizers/ , свободный. — Загл. с экрана.:

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «EuroBelarus» — зарэгістраванае ў 2009 годзе ў Літве міжнародная некамерцыйная арганізацыяTarptautinė visuomeninė organizacija EuroBelarus [Elektroninis išteklius] // InfoKatalogas.lt. — Interneto svetainė. — Prieiga data: 09.01.2016. — Prieiga režimas: http://www.infokatalogas.lt/tarptautine-visuomenine-organizacija-eurobelarus-302418019/ , nemokama. — Pavadinimas ekranas.; Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі — беларускі незалежны аналітычны цэнтр (), заснаваны Міжнароднай НДА «EuroBelarus» у 2010 годзеЦэнтр еўрапейскай трансфармацыі [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 09.01.2016. — Рэжым доступу: http://cet.eurobelarus.info/by/about/, вольны. — Загал. з экрана.;