Меда́ль «За працо́ўныя заслу́гі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Медаль прысуджаецца: За значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, на транспарце, у сферы абслугоўвання, навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе і іншых галінах працоўнай дзейнасці; за карысныя вынаходствы і рацыяналізатарскія прапановы; за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Нашэнне Медаль «За працоўныя заслугі» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля медаля «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы».

Спасылкі Медалі Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Медаль «За працоўныя заслугі» // Сайт «Узнагароды Беларусі»

Катэгорыя:Медалі Беларусі