Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання — орган пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання СССР, які ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на акупаваных тэрыторыях падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай ролі Штаб замяніў ЦК УКП(б) і ЦК кампартый рэспублік СССР.

Штаб быў створаны 30 мая 1942 года, расфарміраваны 13 студзеня 1944 года і адноўлены у маі 1942 года. Начальнік штаба — першы сакратар ЦК КП(б)Б генерал-лейтэнант П. К. Панамарэнка. Меў у падпарадкаванні рэгіянальныя («рэспубліканскія») штабы партызанскіх рухаў, у тым ліку Беларускі штаб, а таксама абласныя штабы партызанскага руху (135) і прадстаўніцтвы на франтах.

У верасні 1942 года складаўся з чатырох упраўленняў (аператыўнае, палітычнае, інфармацыйнае, упраўленне забеспячэння) і сямі аддзелаў. Меў у складзе радыёвузел, экспедыцыйна-транспартную базу, 4 школы па падрыхтоўцы кадраў.

Штаб вызначаў галоўныя кірункі вайскова-дыверсійных дзеянняў і прапагандысцкай работы, адносіны да несавецкіх падпольных структур.Вялікая Айчынная вайна ў кантэксце Другой сусветнай вайны…

Літаратура

Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Партызанскія рухі Другой сусветнай вайны