Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) — аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей (Наркамнац) СНК РСФСР. Быў створаны дэкрэтам Савета народных камісараў РСФСР, з удзелам Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Дзейнічаў у Петраградзе (з 13 лютага 1918 да сакавіка 1918), пазней у Маскве (да сакавіка 1919). Працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б). Старшыня — камісар А. Р. Чарвякоў (да мая 1918).
Гісторыя Белнацкам меў аддзяленні ў Петраградзе, Маскве, Віцебску, Саратаве, Смаленску. Перад ім стаялі задачы: інфармаванне партыйных бальшавіцкіх органаў аб патрэбах беларусаў, інфармаванне беларускага насельніцтва аб усіх кроках і мерапрыемствах савецкай улады. Белнацкам — у процівагу ўрада БНР — вёў агітацыйную, культурна-асветніцкую, выдавецкую працу, прапагандуючы ідэю стварэння беларускай савецкай дзяржавы. Белнацкам ажыццяўляў масавую агітацыю і прапаганду ідэй савецкай улады сярод беларусаў-бежанцаў. Для правядзення агітацыйнай і культурна-асветнай працы Белнацкамам былі створаны клубы «Беларуская хатка» ў Петраградзе, «Беларус» у Маскве, выходзіла газета «Дзяннiца», часопісы «Чырвоны шлях», «Беларуская крыніца», а таксама быў арганізаваны Беларускі народны ўніверсітэт.
Удзельнічаў у абвяшчэнні ССРБ (1919).
Супрацоўнікі Генадзь Багдановіч (загадчык юрыдычнага аддзела) Ігнат Дварчанін (сакратар культурна-асветнага аддзела, cакавік — ліпень 1918) Клаўдзій Дуж-Душэўскі (загадчык бежанскага аддзела) Зміцер Жылуновіч (сакратар, люты — снежань 1918) Яўсей Канчар (загадчык навукова-статыстычнага аддзела) Павел Каравайчык (загадчык выдавецкага аддзела) Дзмітрый Сабалеўскі Фёдар Турук
Гл. таксама
Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (Петраград) Зажынкі (альманах) Клуб Беларус Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства
Крыніцы
Літаратура Скалабан В. Беларускі нацыянальны камісарыят // — С. 448.
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу