Кумскае вадасховішча () — штучны вадаём на рацэ Кума (басейн ракі Коўда), на поўначы Карэліі (Расійская Федэрацыя).

Утворана плацінай Кумскай ГЭС у 1962—1966 гадах у выніку затаплення даліны ракі Кума і падпору азёр Тапвозера, Пявозера, Кундвозера. Плошча 1910 км², аб’ём 13,3 км³. Даўжыня 150 км, найбольшая шырыня 40 км. Сярэдняя глыбіня 7 метраў. Ваганні ўзроўню да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння, шматгадовага рэгулявання сцёку, лесасплаву, рыбалоўства.

Літаратура  — С. 20.

Спасылкі Салтанкин В. П. Кумское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

К Катэгорыя:Геаграфія Карэліі