Ірадыяда (каля 15 да н.э. — пасля 39 н.э.) — паводле паведамлення Іосіфа ФлавіяІосіф Флавій, Іўдзейскія Старажытнасці XVIII, Ірадыяда была ўнучкай Ірада Вялікага ад яго сына Арыстабула.

Біяграфія

З яе імем сінаптычныя Евангеллі звязваюць пакаранне смерцю Іаана Хрысціцеля.

Паводле Флавія, яна была замужам за сваім дзядзькам Ірадам Філіпам I і мела ад яго дачку Саламею, але захапілася беззаконнай сувяззю з яго адзінакроўным братам, Ірадам II Анціпай (у іх быў агульны бацька, Ірад I Вялікі, але розныя маці). Паводле сіноптыкаў, Іаан Хрысціцель смела прыйшоў да тырана і адкрыта выкрываў Ірада за развод з жонкай і незаконны шлюб з Ірадыядай. Гэта раз’юшыла Ірадыяду і яна, скарыстаўшыся магчымасцю, дамаглася таго, што галава «найвялікшага з народжаных жонкамі» пала пад мячом ката (гл. ; ; ).

Як піша Флавій, Ірадыяда наклікала бедства на Ірада Анціпу і была саслана разам з ім у Галію, дзе і памерла.

У гонар Ірадыяды названы астэроід (546) Герадыяда, адкрыты ў 1904 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Ірадыяды Катэгорыя:жанчыны Новага Запавету Катэгорыя:Іаан Хрысціцель