Паветраны шар — лятальны апарат (аэрастат), які для палёту напаўняецца газам, лягчэйшым за паветра. Складаецца з запоўненай газам абалонкі і прымацаванага да яе кошыка альбо прычапной кабіны. У адрозненне ад дырыжабляў, паветраныя шары не маюць рухавікоў для самостойнага гарызантальнага руху ў паветры. Залежна ад напаўнення, бываюць мангальф'еры (шары, напоўненыя гарачым паветрам), шарльеры (напоўненыя вадародам або геліем) і разьеры (лятакі, якія выкарыстоўваюць адначасова газ і паветра, размещаныя ў асобных абалонках).
Першымі паветраны шар у 1783 годзе зрабілі браты Мангальф'е. Створаны імі шар напаўняўся гарачым паветрам, дзякуючы чаму ён паднімаўся ўверх. Акрамя, у паветраплаванні ўжываюцца іншыя газы: вадарод, вадзяны газ, асвятляльны газ, аміяк .
Сучасныя паветраныя шары, выкарыстоўваемыя для дэманстрацыйных і спартыўных палётаў, як і шар братоў Мангальф'е, у асноўным напаўняецца нагрэтым паветрам. Яно награваецца прапанавай гарэлкай, і, паколькі разрэджанае гарачае паветра лягчэй за халоднае, шар узлятае. Пры дасягненні занадта вялікай вышыні пілот цягне за адмысловы (спецыяльны) шнур, злучаны з клапанам у абалонцы шара — частка гарачага паветра выходзіць вонкі, і паветраны шар апускаецца (зніжаецца).
Недахопы Асноўнымі недахопамі паветранага шару ёсць: немагчымасць кіравання — паветраным шарам нельга кіраваць, бо ён ляціць туды, куда яго панясе вецер; немагчымасць перавозіць буйнагабарытныя і цяжкія грузы (гэта, у першую чаргу, тычыцца мангальф'ераў).
Гл. таксама Аэрастат Радыёзонд Дырыжабль Паветраны шарык
Спасылкі
Журнал Легче Воздуха: видеорепортажи о воздушных шарах со спортивных соревнований и мероприятий NASA запустило научный воздушный шар нового поколения Экспедиция С. Андре на воздушном шаре к Северному полюсу. 1897 год.
Катэгорыя:Авіяцыя