— відэагульня жанру аркада — галаваломка, распрацаваная кампаніяй Konami і выпушчаная кампаніямі Sega і Gremlin Industries для аркадных аўтаматаў у чэрвені 1981 у Японіі і ў кастрычніку таго ж года ў ЕўропеКарточка игры Frogger на сайте «Международный музей аркадных игр»Данные игры на сайте GameFaqs. Гульня стала вельмі папулярнай і працягвае перавыдавацца для многіх гульнявых сістэм і камп’ютараўСписок версий игры на сайте GameFaqs.
Геймплэй Мэта гульні — дапамагчы жабе перасекчы гульнявы экран з ніжняй часткі ў верхнюю. Поле гульні падзелена на 13 радоў: першы рад — стартавая лінія, з другога па шосты — аўтамабільная дарога, па якой з рознымі скарасцямі ў абодва бакі ездзяць машыны, сёмы — бяспечны ўчастак для перадышкі, з восьмага па дванаццаты — рака з плывучымі злева направа бярвеннямі, выдрамі і кракадзіламі і справа налева групамі чарапах, акрамя таго, на бярвёнах могуць аказвацца змеі і павукі. У трынаццатым, апошнім радзе, размешчана пяць ячэек. Жаба павінна пераадолець дарогу, перабрацца па бярвеннях і чарапахах цераз раку і заняць адну з пяці ячэек. Каб прайсці этап, трэба заняць жабамі па чарзе ўсе пяць ячэек, пасля чаго аўтаматычна пачынаецца новы этап з больш шчыльным і хуткім трафікам, з больш хуткай ракой і з большай колькасцю ворагаў.
Акрамя таго, часам на бярвёнах з’яўляюцца жукі або жабы-самкі, за збіранне якіх налічваюцца бонусныя ачкі.
Гульцу адведзена непасрэднае кіраванне жабай, перамяшчэнне яе пры дапамозе чатырох клавіш па гульнявым полі (наперад-назад, налева-направа).
Жаба гіне, калі заканчваецца адведзены на кожны этап час, а таксама пры сутыкненні з машынай, кракадзілам, выдрай, павуком ці змяёю, пры падзенні ў ваду, пры скачку міма фінішнай ячэйкі ці калі бервяно альбо чарапаха, на якой сядзіць жаба, сплывае за межы экрана. Канца ў гульні няма, пасля кожнага этапу пачынаецца новы, больш складаны. Выніковай мэтай гульні можна назваць дасягненне найбольшай колькасці балаў. Найвышэйшым афіцыйна зарэгістраваным вынікам на цяперашні момант лічыцца 896980 балаў. Рэкорд паставіў амерыканец Пэт Лафайе () 1 студзеня 2010 г.Рекорда игры Frogger по версии сайта Twin Galaxies.
Версіі гульні Розныя версіі гульні выходзілі і працягваюць выходзіць на многіх гульнявых сістэмах і персанальных камп’ютарах: Сістэма Год выпуску Распрацоўшчык Выдавец Спасылка Atari 26001982KonamiStarpath Corporation Atari 52001983KonamiParker Brothers Atari 8-bit1982KonamiSierra BlackBerry12 жніўня 2009MagmicMagmic BBC Micro1982A & F SoftwareA & F Software Commodore 641983KonamiSierra ColecoVision1983KonamiParker Brothers Game Boy Color31 снежня 1998Morning Star MultimediaMajesco Games game.com1999Handheld GamesTiger Electronics Sega Mega Drive1998Morning Star MultimediaMajesco Games Intellivision1983KonamiParker Brothers iPhone/iPod1 жніўня 2008KonamiKonami Мобильные телефоны20 лістапада 2003KonamiKonami MSX1983KonamiKonami Odyssey²1982KonamiParker Brothers ПК30 лістапада 1997SCEEHasbro Interactive PlayStation30 верасня 1997Millenium InteractiveHasbro Interactive SNES1998Morning Star MultimediaMajesco Games Xbox 36012 ліпеня 2006Digital EclipseKonami Sinclair ZX81/Spectrum1983MicrobyteRabbit Software Dragon 32/641983KonamiMicroDeal Texas Instruments TI-99/4A1984KonamiParker Brothers TRS-80 Color Computer1983KonamiSega Commodore VIC-201983KonamiParker Brothers Nintendo DS17 мая 2010Hijinx StudiosKonami PlayStation 310 снежня 2009KonamiKonami Wii12 лістапада 2009KonamiKonami
Сіквелы Акрамя перавыданняў да Frogger выйшла мноства сіквелаў, сярод іх: Frogger II ў 1984 годзе для Apple II, Atari 2600, Atari 5200, Atari 8-bit, Commodore 64 і ColecoVision. Ribbit ў 1991 для аркадных аўтаматаў. Frogger 3D ў 1997 годзе для Windows і PlayStation. Frogger 2: Swampy's Revenge ў 2000 для ПК, PlayStation, Dreamcast і Game Boy Color. Frogger: The Great Quest ў 2001 годзе для Windows і PlayStation 2. Frogger's Adventures: Temple of the Frog у 2001 годзе для Game Boy Advance. Frogger Advance: The Great Quest у 2002 годзе для Game Boy Advance. Frogger Beyond в 2002 года для GameCube, Xbox, Windows, PlayStation 2. Frogger's Adventures 2: The Lost Wand у 2002 годзе для Game Boy Advance. Frogger's Journey: The Forgotten Relic у 2003 годзе для Game Boy Advance. Frogger's Adventures: The Rescue у 2003 годзе для GameCube, Windows, PlayStation 2. Frogger: Ancient Shadow у 2005 годзе для GameCube, Xbox, Windows, PlayStation 2. Frogger: Helmet Chaos у 2005 годзе для Nintendo DS и PSP. Frogger for Prizes у 2005 годзе для мабільных тэлефонаў. Frogger 25th, Frogger Evolution у 2006 годдзе для мабільных тэлефонаў. My Frogger Toy Trials у 2006 годзе для Nintendo DS.
Крытыка У цэлым Frogger атрымаў вельмі высокія, часта нават максімальна высокія ацэнкі ў многіх рэцэнзіях. Параўнальна невысока былі ацэненыя версіі гульні для Xbox 360, Atari 5200 і Intellivision.
Рэцэнзіі Прысвечаны камп’ютарным гульням сайт The Video Game Critic паставіў максімальную ацэнку версіям гульні на ColecoVision, Atari 2600 і Odyssey². Абедзве гульні былі названыя бліскучымі пераносамі з аркадных аўтаматаў. Выдатнай была названа графіка і музычнае афармленне гульні. У якасці адзінага мінуса гульні на Odyssey² было адзначана наяўнасць невялікіх хібаў у кіраванні, а версія для Atari 2600 была названа адной з найвялікшых і найпапулярнейшых на гэтай сістэмеРецензия на версию игры для ColecoVision на сайте The Video Game CriticРецензия на версию игры для Odyssey² на сайте The Video Game CriticРецензия на версию игры для Atari 2600 на сайте The Video Game Critic. Таксама максімальную ацэнку атрымаў Frogger на Game Boy Color у рэцэнзіі Allgame — камерцыйнай інфармацыйнай базе дадзеных камп’ютэрных гульняў для розных платформ. Allgame назваў гэтую версію гульні найлепшым перавыданнем арыгінальнага Frogger з часоў ColecoVisionРецензия на версию игры для Game Boy Color на сайте Allgame. На вэб-сайце The Atari Times версія гульні для Atari 2600 атрымала ацэнку 95 %, у тым ліку 95 % за графіку, 90 % за музыку і гук, 95 % за геймплэй і 85 % за кіраваннеFrogger: No Toad Here By Darryl Brundage. September 25, 2003 . Англамоўны навінны і інфармацыйны вэб-сайт, які асвятляе тэматыку камп’ютэрных гульняў — IGN, паставіў Game Boy Color — варыянту гульні 8,0 балаў з 10, назваўшы адзіным сур'ёзным недахопам гульні тое, што распрацоўшчыкі крыху адышлі ад класічнага геймплэяThe classic arcade title makes for a great Game Boy Color game, even if it's not enhanced. . Версія гульні для Sega Genesis была ацэнена сайтам Sega-16.com таксама ў 8,0 балаў. Frogger стала апошняй гульнёй, выпушчанай для гэтай гульнявой сістэмы.Frogger By: Doug Jackson | December 15, 2008 Параўнальна невысокія ацэнкі былі пастаўленыя варыянту Frogger-а на Xbox 360: сайт Game Over Online — 55 %Рецензия Xbox360-варианта игры на сайте Game Over Online, сайты Thunderbolt Games, IGN і XBox Evolved — 6 з 10Xbox 360 review by Calvin Kemph, published on Sunday 25th January 2009 From guppy to senior frog, Konami's really, really old arcade game emerges from the arcade pond….in HD. Excited yet? Рецензия Xbox360-варианта игры на сайте XBox Evolved, сайты UOL Jogos і Video Game Talk — 3,5 зорачкі з 5Frogger By Mike Flacy Posted July 13, 2006 Frogger 14/07/2006 FABIO PANCHERI Da Redação.
Іншыя факты Аркадны аўтамат з гульнёй Frogger фігураваў у аднайменнай (The Frogger) серыі серыяла Сайнфелд«Seinfeld» The Frogger (1998). Песня «Frogger», пра трафік у Лос-Анджэлесе існуе ў амерыканскай панк-рок-групы Bad Religion.
Адрозненні ў версіях гульні Гульнявы працэс усіх версій гульні ідэнтычны, адрозненні ёсць толькі ў афармленні. Напрыклад, на Sega Genesis правая частка экрана адведзена пад статыстыку — колькасць заробленых пунктаў, гульнявых жыццяў і застаўшагася на праходжанне гульні часу. Фроггер на TRS-80 з’яўляецца адзіным чорна-белым варыянтам гульні (гл. мал.), а на PlayStation 3 — адзіным, дзе класічны выгляд зверху заменены на ізаметрычны від (гл. мал.). Акрамя таго, гульня на TRS-80 праводзіцца ў два заходы, спачатку гулец бачыць толькі тую частку гульнявой лакацыі, дзе жаба перасякае праезную частку, а затым экран пераключаецца на раку (гл. мал.). Xbox 360 — адзіная гульнявая прыстаўка, дзе два ігракі могуць праходзіць узроўні адначасова на падзеленым вертыкальна экране.
Некалькі адрозніваецца ад версіі да версіі афармленне сноўдаючых па шашы машын. Гульнявыя сістэмы ColecoVision, Dragon 32/64, Sega Genesis, MSX, TRS-80 і Xbox 360 прытрымліваюцца віду зверху, як і ў арыгінале на Atari 2600. На SNES і PlayStation 3 выкарыстоўваецца ізаметрычная праекцыя (гл. мал.), а на Game Boy Color машыны намаляваныя ў «профіль».
Існуюць адрозненні і ў шырыні гульнявога экрана, напрыклад, гульнявая прастора ў Frogger на MSX і TRS-80 прыкметна меншая, чым у арыгінале і на большасці іншых сістэм.
Зноскі
Спасылкі
Парады па праходжанні гульні на сайце GameFaqs
Катэгорыя:Платформеры Катэгорыя:Гульні Konami Катэгорыя:Відэагульні 1981 года Катэгорыя:Гульні для SNES Катэгорыя:Гульні для J2ME Катэгорыя:Гульні для Atari 2600 Катэгорыя:Гульні для Atari 5200 Катэгорыя:Гульні для 8-бітнага сямейства Atari Катэгорыя:Гульні для BBC Micro Катэгорыя:Гульні для Commodore 64 Катэгорыя:Гульні для Commodore VIC-20 Катэгорыя:Гульні для ColecoVision Катэгорыя:Гульні для Game Boy Color Катэгорыя:Гульні для iPhone Катэгорыя:Гульні для Intellivision Катэгорыя:Гульні для MSX Катэгорыя:Гульні для Nintendo DS Катэгорыя:Гульні для PlayStation Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Sega Genesis / Mega Drive Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Live Arcade Катэгорыя:Гульні для ZX Spectrum Катэгорыя:Відэагульні з двухмернай графікай Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для Game.com