Хрысціянства (ад — «памазанік», «месія») — монатэістычная рэлігія, разам з іўдаізмам і ісламам уваходзіць у групу аўраамічных рэлігій. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраіля ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з’яўляецца Ісус Хрыстос. У цяперашні час хрысціянства з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.
Аснова хрысціянскай тэалогіі выяўляецца ў першых экуменічных веравызнаннях, якія прымаюцца пераважнай колькасцю паслядоўнікаў хрысціянскай веры. Сцвярджаецца, што Ісус пакутаваў, памёр, быў пахаваны і пасля ўваскрэс з мёртвых для таго, каб даць вечнае жыццё тым, хто верыць у Яго і давярае яму дараванне сваіх грахоў (збаўленне)Sheed, Frank. «Theology and Sanity». Ignatius Press: San Francisco, 1993. pp. 276.. Акрамя таго, паводле вучэння Ісус цялесна ўзнёсся на неба, дзе ён кіруе і валадарыць з Богам Айцом. Большасць хрысціянскіх канфесій прытрымліваюцца меркавання, што Ісус вернецца, каб судзіць усіх людзей, жывых і мёртвых, і даруе вечнае жыццё сваім паслядоўнікам«Christianity» . Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs. Ён лічыцца прыкладам дабрадзейнага жыцця, і яго служэнне, смерць і ўваскрасенне часта называецца дабравесцем ().
Хрысціянства з’явілася як яўрэйская секта ў сярэдзіне I стагоддзя. Узнікшы ў Леванце, рэгіёне Блізкага Усходу, яно хутка распаўсюдзіўся ў Сірыі, Месапатаміі, Малой Азіі і Егіпце. Уплыў хрысціянства павялічваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, і да канца IV стагоддзя яно стала афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі, замяніўшы іншыя формы рэлігій, якія практыкаваліся пры рымскім панаванні. У Сярэднявеччы, большая частка Еўропы была схілена ў хрысціянства. Былі таксама часам значныя хрысціянскія меншасці на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, ЭфіопііHenoticon. Каталічная энцыклапедыя і некаторых частках Індыі. Пасля эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, праз місіянерскую працу і каланізацыю, хрысціянства распаўсюдзілася ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы на поўдзень ад Сахары, і астатні свет. Хрысціянства згуляла важную ролю ў фарміраванні заходняй цывілізацыіCambridge University Historical Series, «An Essay on Western Civilization in Its Economic Aspects», p.40Horst Hutter, «Shaping the Future: Nietzsche’s New Regime of the Soul And Its Ascetic Practices» (2004), University of New York, p.111.
Ва ўсім свеце налічваецца тры найбуйнейшыя групы хрысціянскіх паслядоўнікаў, як то Рымска-Каталіцкая царква, Праваслаўная царква, а таксама розныя кірункі пратэстантызму. Рымска-каталіцкая і праваслаўная цэрквы раздзяліліся ў 1054 годзе падчас Вялікай расколу, а пратэстантызм з’явіўся падчас пратэстанцкай Рэфармацыі XVI стагоддзя ў Еўропе, адкалоўшыся ад Рымска-каталіцкай царквыS. T. Kimbrough, ed. (2005). «Orthodox and Wesleyan Scriptural understanding and practice». St Vladimir’s Seminary Press. ISBN 978-0-88141-301-4.. У пачатку XXI стагоддзя хрысціянства мае каля 2,2 млрд паслядоўнікаў«World» . CIA world facts.«The List: The World’s Fastest-Growing Religions» . foreignpolicy.com.«Global Christianity» . Pewforum.org.. Хрысціяне складаюць каля трэці насельніцтва свету, што робіць хрысціянства найбуйнейшай рэлігіяй у свецеZoll, Rachel. «Study: Christian population shifts from Europe». Guardian.co.uk. Гэтая рэлігія з’яўляецца культураўтваральным фактарам для Еўропы, Амерыкі, асобных тэрыторый Блізкага Усходу і Каўказа.
Веравучэнне
Хрысціяне ўсіх канфесій вераць у адзінага, увасобленага (як правіла, у трох асобах — Айцец, Сын, Святы Дух), абсалютна добрага Бога — стваральніка ўсяго Сусвету, прызнаюць Ісуса Хрыста Сынам Бога, вераць, што Ён выратаваў чалавецтва ад граху і смерці Сваёй смерцю на крыжы і паўстаннем з мёртвых, вераць у богападобнасць чалавека, у несмяротнасць чалавечае душы, у пасмяротную ўзнагароду за добрыя ўчынкі і пакаранне за злыя, чакаюць канца Сусвету і будучае вечнае жыццё.
Святыя пісанні
Святой кнігай хрысціяне прызнаюць Біблію. Яна складаецца з дзвюх вялікіх частак: Старога і Новага Запаветаў. У аснове Старога Запавету ляжаць свяшчэнныя кнігі іўдаізму, тады як Новы Запавет з’яўляецца ўласна хрысціянскім пісаннем.
У сваю чаргу, у Новы Запавет уваходзяць чатыры кананічныя евангеллі (ад Матфея, Лукі, Марка і Іаана), Дзеянні Апосталаў (якія працягваюць Евангелле ад Лукі), 21 пасланне апосталаў і кніга Адкравення Іаана Багаслова.
Гісторыя хрысціянства
Ранняе хрысціянства
Хрысціянства зарадзілася ў I ст. на іўдзейскіх землях у кантэксце месіянскіх рухаў іўдаізму. Ужо ў часы Нерона хрысціянства было вядома ў многіх правінцыях Рымскай імперыі.
Карані хрысціянскага веравучэння звязаныя з іўдаізмам і вучэннем Старога запавету (у іўдаізме — Танах). Паводле евангелляў і царкоўнага падання, Ісус (Іешуа) выхоўваўся як іўдзей, выконваў Тору, наведваў сінагогу ў шабат (суботу), выконваў святы. Апосталы і іншыя першыя паслядоўнікі Ісуса былі яўрэі. Але ўжо праз некалькі гадоў пасля заснавання царквы хрысціянства пачало распаўсюджвацца сярод іншых народаў.
Згодна з новазапаветным тэкстам Дзеянні апосталаў (Дзеян.11:26), назоўнік «Χριστιανοί» — хрысціяне, прыхільнікі (або паслядоўнікі) Хрыста, упершыню ўвайшоў ва ўжытак для абазначэння прыхільнікаў новай веры ў сірыйска-эліністычным горадзе Антыёхія ў I стагоддзі.
Першапачаткова хрысціянства распаўсюджвалася ў асяроддзі яўрэйскай Палесціны і міжземнаморскай дыяспары, але, ужо з першых дзесяцігоддзяў, дзякуючы пропаведзям апостала Паўла яно набывала ўсё больш паслядоўнікаў сярод іншых народаў («язычнікаў»). Да V стагоддзя распаўсюджванне хрысціянства адбывалася галоўным чынам у геаграфічных межах Рымскай імперыі, а таксама ў сферы яе культурнага ўплыву (Арменія, усх. Сірыя, Эфіопія), у наступным (у асноўным у другой палавіне 1-га тысячагоддзя) — сярод германскіх і славянскіх народаў, пазней (да XIII—XIV стст.) — таксама сярод балтыйскіх і фінскіх народаў. У новы і навейшы час распаўсюджванне хрысціянства па-за Еўропай адбывалася за кошт каланіяльнай экспансіі і дзейнасці місіянераў.
Перыяд Усяленскіх сабораў
У 312 годзе імператар Канстанцін Вялікі спыніў праследаванні хрысціянства, а пазней сам прыняў хрысціянскую веру і фактычна зрабіў хрысціянства дзяржаўнай рэлігіяй. У Сярэднявеччы хрысціянскай дзяржавай застаецца Візантыя, таксама хрысціянства прымаюць правадыры варварскіх дзяржаў, што ўзніклі на руінах Заходняй Рымскай імперыі. Пад канец 1-га тысячагоддзя хрысцяцца славянскія і скандынаўскія народы, і такім чынам уся Еўропа робіцца хрысціянскай.
Дагматыка хрысціянскай Царквы дакладна фармулявалася і зацвярджалася на Сусветных саборах (IV—VIII стагоддзі). На іх былі асуджаны разнастайныя ерасі, што ўзнікалі ў Царкве ў тыя часы, прыняты Сімвал веры і дадатковыя дагматычныя і кананічныя азначэнні. Не прыняўшы саборных вырашэнняў, ад сусветнай царквы адпалі нестарыяне, Армянская і Копцкая цэрквы і некаторыя іншыя абшчыны.
Раскол царквы
У 1054 годзе адбыўся Вялікі раскол паміж усходняй і заходняй часткамі Царквы, які быў выкліканы як непагадненнямі ў дагматыцы, так і прычынамі палітычнага характару. Заходняя царква прыняла назву Каталіцкай, усходняя — Праваслаўнай. Раскол канчаткова замацаваўся пасля ўзяцця крыжакамі Канстанцінопаля ў 1204 годзе. У 1596 годзе была заключана Берасцейская унія, паводле якой істотная частка праваслаўных Рэчы Паспалітай перайшла пад юрысдыкцыю Рымскага папы, утварыўшы Грэка-каталіцкую (уніяцкую) царкву.
Рэфармацыя
У XVI стагоддзі ў каталіцкіх краінах пачынаецца рэфармацыйны рух, які абвяшчаў Біблію адзінай крыніцай веравучэння і адмаўляў неабходнасць Царквы для выратавання душы. Узніклі і ўступілі ў барацьбу з каталіцтвам такія плыні, як англіканства, лютэранства, кальвінізм, гусіцтва. У наступныя стагоддзі ад вялікіх пратэстанцкіх канфесій аддзялілася незлічоная колькасць дробных суполак са сваімі веравучэннямі: метадысты, баптысты, розныя евангелічныя і пяцідзясятніцкія суполкі і гэтак далей.
Новы і навейшы час У другой палове XX стагоддзя ўзніклі філасофскія плыні і рэлігійныя суполкі (так званае «ліберальнае хрысціянства») і нават таталітарныя секты (такія, як «Царква Хрыста»), адэпты якіх называюць сябе хрысціянамі, хаця іх ідэалогія і практыка не мае нічога агульнага з вучэннем Хрыста. Усходнія цэрквы пазбеглі дагматычных расколаў, хаця, напрыклад, у гісторыі Рускай праваслаўнай царквы мелі месца расколы па кананічных (XVII стагоддзе) і палітычных (XX стагоддзе) матывах.
Колькасць хрысціян
Ва ўсім свеце налічваецца каля 2 мільярдаў вернікаў, якія падзеленыя на 3 асноўныя галіны хрысціянства: каталіцтва, пратэстанцтва і праваслаўе. Хрысціянства з’яўляецца найбуйнейшай рэлігіяй у свеце«Major Religions Ranked by Size» . Adherents.com.. Хрысціянская доля насельніцтва зямнога шара складае апошнія 100 гадоў каля 33 %, г. зн. кожны трэці жыхар Зямлі з’яўляецца прыхільнікам хрысціянскай веры. Колькасць вернікаў павялічваецца кожны дзень прыкладна на 23 тысячы чалавек, у пераважнай большасці, дзякуючы насельніцтву краін трэцяга свету, у той час як у развітых краінах назіраецца істотнае зніжэнне колькасці прыхільнікаў прыкладна на 7,6 тысяч чалавек у дзеньWerner Ustorf. «A missiological postscript», in McLeod and Ustorf (eds), The Decline of Christendom in (Western) Europe, 1750—2000, (Cambridge University Press, 2003) pp. 219-20.. Але хрысціянства па-ранейшаму з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй у Еўропе, Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы. У Азіі хрысціянства з’яўляецца дамінуючай рэлігіяй у Грузіі, Арменіі, Усходнім Тыморы і Філіпінах.
Хрысціянства трывала зацвердзілася на вялікай частцы свету, асабліва ў Афрыцы, Лацінскай Амерыцы і АзііJeff Hadden (1997). «Pentecostalism».Pew Forum on Religion and Public Life (2006-04-24). «Moved by the Spirit: Pentecostal Power and Politics after 100 Years».. Вядучы аравійскі мусульманскі лідар шэйх Ахмад аль-Катані ў інтэрв’ю каналу Аль-Джазіра паведаміў аб тым, што кожны дзень 16 тысяч афрыканскіх мусульман пераходзяць у хрысціянства. Ён сцвярджае, што іслам штогод губляе каля 6 мільёнаў афрыканскіх вернікаў на карысць хрысціянства«Six Million African Muslims Convert to Christianity Each Year» . Orthodoxytoday.org.«Six million African Muslims leave Islam per year». American Thinker.«Over a Million Muslim Converts to Christianity — MND» . Mensnewsdaily.com., у тым ліку мусульман у Алжыры, Францыі, Індыі, Марока, Расіі і Турцыі«35,000 Moslems convert into Christianity each year in Turkey» . Chowk.com.. Ён таксама паведаміў, што хрысціянства з’яўляецца папулярным сярод людзей самага рознага паходжання ў Індыі, Малайзіі, Манголіі, Нігерыі, Паўночнай Карэі і В’етнаме«Annual Report on International Religious Freedom for 2005 — Vietnam». U.S. Department of State..
У большасці развітых краінах наведванне цэркваў сярод людзей, якія па-ранейшаму лічаць сябе хрысціянамі, значна скарацілася за апошнія некалькі дзесяцігоддзяўRobert D. Putnam, «Democracies in Flux: The Evolution of Social Capital in Contemporary Society», p. 408. ISBN 978-0-19-515089-6. Некаторыя крыніцы бачаць у гэтым проста адыход ад традыцыйных інстытутаў, у той час як іншыя звязваюць яго з прыкметамі зніжэння ролі веры і рэлігіі ў цэлым у грамадствеPeter Marber, «Money Changes Everything: How Global Prosperity Is Reshaping Our Needs, Values and Lifestyles», p. 99. ISBN 978-0-13-065480-9.
Колькасць прыхільнікаў хрысціянства ў Еўропе па розных ацэнках складае ад 400 да 550 млн , у Лацінскай Амерыцы — каля 380 млн , у Паўночнай Амерыцы — 180—250 млн (ЗША — 160—225 млн , Канада — 25 млн ), у Азіі — каля 300 млн , у Афрыцы — 300—400 млн , у Аўстраліі — 14 млн .
Прыблізны лік прыхільнікаў розных хрысціянскіх канфесій: каталікоў — каля 1 млрд, пратэстантаў — каля 400 млн (у тым ліку 100 млн пяцідзесятнікаў, 70 млн метадыстаў, 70 млн баптыстаў, 64 млн лютэран, каля 75 млн прэсвітэрыян і блізкіх да іх плыней), праваслаўных і прыхільнікаў Старажытнаўсходніх цэркваў — каля 240 млн, англікан — каля 70 млн.
Хрысціянскія канфесіі і вучэнні
У нашы дні ў хрысціянстве існуюць наступныя асноўныя кірункі: Каталіцызм Праваслаўе Пратэстантызм Сведкі Іеговы
Каталіцызм