Георгій (Юрый) Перамаганосец, Георгій Пераможац, Юрый Змеяборац — адзін са святых хрысціянскай царквы, мучанік, але пераможац.
Паводле запісаў Метафраста, Георгій паходзіў са знатнага кападакійскага роду і займаў даволі высокі чын у войску. Калі рымскі імператар пачаў праследаванне хрысціян, Георгій пакінуў вайсковую службу і стаў прапаведнікам хрысціянства, за што пасля цяжкіх пакут каля 303 года яму адсеклі галаву. Існуе шмат розных жыцій і апавяданняў пра жыццё, учынкі і цуды гэтага святога велікамучаніка. Усходнія і заходнія календары адносяць яго смерць да 23 красавіка, у памяць гэтага і было ўведзена рэлігійнае свята.
На іконах св. Георгій Пераможац выяўляецца юнаком на белым кані, які паражае сваёй дзідай цмока. На ўсходнеславянскіх землях ад часоў Яраслава Уладзіміравіча гэты малюнак быў традыцыйным на пячатках і манетах.
Гл. таксама Юр'еў дзень Юрай
Літаратура Георгій // С. 164—165.
Спасылкі
Протаіерэй Георгій Сакалоў. «У гонар святога Георгія» // «Прысожскі край»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў III стагоддзі Катэгорыя:Чатырнаццаць святых памочнікаў Катэгорыя:Велікамучанікі Катэгорыя:Постаці Кападокіі Катэгорыя:Каталіцкія і праваслаўныя святыя Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя IV стагоддзя