Ада́м Глобус, сапраўднае імя Уладзі́мір Вячасла́вавіч Ада́мчык (, ) — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Працуе ў паэзіі і малой прозе.
Біяграфія Нарадзіўся ў Дзяржынску ў сям’і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. З 1959 года жыве ў Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда МалішэўскагаАдам Глобус. Словы пра мастака і настаўніка майго Альгерда Малішэўскага. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісах «Родник» (з 1987), «Беларусь», «Бярозка». Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»).
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1988 года.
Творчасць У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары»Глобус А. «Літары»: (зборнік). Выдавецтва ХАРВЕСТ, -Мн.: 2006. ISBN 985-13-5411-2. У зборніку сабраны кнігі: Дамавікамерон, Дамавікамерон новы, Дамавікамерон найноўшы, Дамавікамерон алфавітны, Дамавікамерон sexэвалюцыйны, Дамавікамерон miencki, Літаральнік. (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).
Бібліяграфія «Парк» (паэзія, 1988) «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989) «Смерць — мужчына» (1992) «Скрыжаванне» (1993) «Дамавікамерон» (1994) «Толькі не гавары маёй маме» (1995) «Койданава» (1997) «Новы дамавікамерон» (1998) «Post scriptum» (1999) «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000) «Браслаўская стыгмата» (2001) «Сшыткі» (2003) «Дом» (2005) «сУчаснікі» (2006) «Літары» (2006) «Казкі» (2007) «Convolutus» (2008) «Замак» (2008) «PLAY.BY» (2009) «Крутагорскія казкі» (2010) «Новае неба» (2010) «Сказы» (2012) «Імёны. Літаратурныя партрэты» (2013) «Казкі пра дарослых» (2013) «Партрэты» (2014) «Гісторыі пра Мінск і ваколіцы» (2015) «Зваротная перспектыва» (2016) «Сям’я» (2017) «КАЗКІ сталічныя» (2018) «Рысы» (2019) «Анёл» (2021) «Сняжынка» (2022)
Дыскаграфія
Альбомы «Песні» (Каўчэг, 2003)
Узнагароды У 2010 годзе стаў лаўрэатам 7-ай міжнароднай літаратурнай прэміі «Югра» ў намінацыі «Славянская кніга» за кнігу «Лирика BY» (пераклады твораў на рускую мову).
У 2013 годзе ўзнагароджаны медалём Барыса Карнілава.
У 2013 годзе заняў трэцяе месца ў Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Сказы». У 2017 годзе — трэцяе месяца за кнігу «Зваротная перспектыва».
Крыніцы
Літаратура
ARCHE № 4(9)-2000 ARCHE: Adam Hlobus (нумар прысвечаны А. Глобусу) № 5(10)-2000
Спасылкі
пра мастака Валодзю Цэслера"
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі