Раме́ль. Сустракаецца таксама варыянт Рэмэ́ль (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Рамельскага сельсавета. Цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Беларуская ніва», былога калгаса «Запаветы Ільіча».

Геаграфія Знаходзіцца за 43 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Столін, за 288 км ад Брэста, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

Гісторыя У летапісных крыніцах Рамель вядомы з 1452 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У канцы ХVIII стагоддзя землямі ў вёсцы валодалі Гарагляды, Рамульты, Траскоўскія, Шпігановічы.

З 1921 года да верасня 1939 года Рамель знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі (Хорская гміна, Лунінецкі павет, Палескае ваяводства). З 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе і з’яўляецца цэнтрам Рамельскага сельсавета Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 года — Столінскага) раёна Пінскай (з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай) вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў складзе Альшанскага сельсавета, з 4 мая 1981 года — цэнтр адноўленага Рамельскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 год — 22 двары, 260 жыхароў; 1897 год — 100 двароў, 607 насельнікаў (перапіс) ХХ стагоддзе: пачатак стагоддзя — 127 двароў, 801 жыхар; 30 верасня 1921 года — 117 двароў, 656 жыхароў; 1939 год — 151 двор, 1145 жыхароў; 1980 год — 1298 жыхароў; 1999 год — 1169 жыхароў; 2000 год — 1158 жыхароў XXI стагоддзе: 2001 год — 1179 чалавек, 404 двары; 2004 год — 1183 жыхары; 2010 год — 1139 жыхароў

Помнікі гісторыі і культуры Свята-Міхайлаўская царква (1762) . Свята-Міхайлаўская царква (1999). Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Курганны могільнік зарубінецкай культуры .

Вядомыя асобы Міхаіл Васільевіч Сядляр (1920—2008) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Літаратура

Спасылкі

Падарожжа з Жыгамонтам — Вёска Рамель

Катэгорыя:Рамельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна