Вялі́кія Ві́каравічы. Сустракаецца таксама варыянт Ла́пцы (, ) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стружскага сельсавета.

Гісторыя Вёска вядома як мінімум з XVII стагоддзя, знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай. Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай Імперыі, з 1795 года вёска ўваходзіць у Столінскую воласць Пінскага павета Мінскай губерні, гаспадарамі зямлі былі Радзівілы. У 1879 годзе згадваецца як вёска, насельніцтва якой адносіцца да Стружскага праваслаўнага прыходу. З 1921 па 1939 год у складзе міжваеннай Польшчы, з 1939 у БССР.

Насельніцтва 1893 — 16 двароў, 60 жыхароў 1897 — 44 двары, 269 жыхароў 1921 — 65 двароў, 437 жыхароў 1939 — 142 двары, 862 жыхара 1959 — 815 жыхароў 1970 — 1083 жыхара 1980 — 1054 жыхара 2002 — 225 двароў, 842 жыхара 2010 — 714 жыхароў 2018 — 228 двароў, 691 жыхар

Спасылкі

Катэгорыя:Стружскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Столінскага раёна