Сярге́й Пе́рнікаў (, Чачэрск) — беларускі атлет, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе, член нацыянальнай каманды рэспублікі, пераможца і прызёр міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтваў (у вагавай катэгорыі да 96 кг).

З лютага 2017 года працаваў камерцыйным дырэктарам футбольнага мінскага «Дынама», з сакавіка 2018 года па май 2019 года быў генеральным дырэктарам клуба.

Біяграфія

1984—1994 — ДЮСШ (вольная барацьба) г. Чачэрска. 1987—1994 — СШ№ 2 г. Чачэрска. 1994—2000 — Гомельская вучэльня алімпійскага рэзерву. 2000—2005 — Беларускі гадлёва-эканамічны універсітэт спажывецкай кааперацыі (Гомель). 2004 — срэбраны прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь. 2005 — бронзавы прызёр ХХIII летняй Універсіяды (Ізмір, Турцыя). 2005 — чэмпіянат Еўропы (5 месца), (Варна, Балгарыя). 2005 — чэмпіянат свету (5 месца), (Будапешт, Венгрыя). 2005 — чэмпіён Рэспублікі Беларусь. 2006 — бронзавы прызёр турніру памяці Алі Аліева (Махачкала, Расія). 2006 — бронзавы прызёр Голдэн Гран-пры (Ташкент, Узбекістан). 2007 — чэмпіён Рэспублікі Беларусь. 2008 — срэбраны прызёр ХІ Міжнароднага турніру на прызы братоў Белаглазавых (Калінінград, Расія). 2009 — бронзавы прызёр турніру памяці Алі Аліева (Махачкала, Расія). 2009 — пераможца Гран-пры Германіі (Дортмунд, Германія). 2010 — бронзавы прызёр ХL турніру на прызы А. В. Мядзведзя.

Жыве ў Гомелі.

Першы трэнер — Васіль Пернікаў.

Трэнер — Аляксандр Хатылёў.

Спасылкі Інтэрв'ю ў «Спартыўнай панараме» Анкета

Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па барацьбе Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:ФК Дынама Мінск