Канстанці́н Аляксе́евіч Аляксе́еўскі (, Віленская губерня — пасля 1918) — вайсковец, генерал-лейтэнант (1916). Удзельнік беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст.
Біяграфія Праваслаўны дваранін. Адукацыю атрымаў у Полацкай вайсковай гімназіі. Скончыў Другое Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (1875). У 1908—1911 гадах — камандзір 1-й Уладзівастоцкай крапасной артылерыйскай брыгады. Начальнік артылерыі Свеаборгскай крэпасці з 1911 года. Увесну 1917 года ў Выбаргу далучыўся да арганізацыі матросаў-беларусаў Балтыйскага флотуБаршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная…. Выбраны ў склад Савета старэйшын на Першым Усебеларускім з’ездзе ў снежні 1917 года. Заклікаў «адрадзіць беларускую дзяржаву», на з’ездзе выступіў у абарону беларускага нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга. Аўтар «Успамінаў пра Усебеларускі з’езд у г. Мінску» ў газеце «Чырвоны шлях» (1918, № 1—2). У 1918 годзе быў запрошаны Радай БНР у Менск для фарміравання беларускай нацыянальнай арміі. Далейшы лёс невядомы.
Літаратура Баршчэўскі А. Беларуская эміграцыйная пісьмовасьць. Ч.1. — Варшава: Кафедра беларускай філалогіі Факультэт прыкладной лінгвістыкі і усходнеславянскіх філалогій Варшаўскі ўніверсітэт, 2004. ISBN 83-920472-1-4 Скалабан В. У. Аляксееўскі Канстанцін Аляксеевіч // С. 111
Спасылкі
Лаўрэш Леанід. Генералы БНР // НАША СЛОВА № 5 (1364), 31 студзеня 2018. // на pawet.net
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Першага Усебеларускага з’езда Катэгорыя:Ваенныя Беларусі