Івонка Сурвіла, у дзявоцтве Шыманец (нар. , Стоўбцы) — беларуская грамадска-палітычная дзяячка ў эміграцыі, філолаг, мастачка, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.

Біяграфія Бацька — Уладзімір Шыманец, родам з Засулля каля Стоўбцаў, міністр фінансаў БНР. Маці — Вольга Шыманец.

З 1944 года разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 — у Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філалагічны факультэт Сарбоны (1959)

Разам з мужам Янкам Сурвілам пераехала ў Мадрыд, дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову. У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.

Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады () — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе.

У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі» () і была яго кіраўніцай. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталяў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медыцынскага персаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцейradabnr.org.

З 1997 года старшыня Рады БНР у выгнанні.

Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — Паўліна Сурвіла (1964—2020), этнамузыколаг і мастачка, другая дачка — Ганна Сурвіла.

Прозвішча Дзявочае прозвішча Івонкі Сурвілы — Шыманец. У грамадскім і палітычным жыцці вядомая паводле мужавага прозвішча Сурвіла (піша «Сурвілла», так з падвоеным зычным пішуцца ў польскай традыцыі імёны старалітоўскага паходжання: Surwiłło, Montwiłł, Skirmuntt).

Прозвішча Сурвіла ад старалітоўскага (старабалцкага) двухасноўнага імя Sùr-vil’asZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 141.. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя адыменныя прозвішчы Sùrvilas, Survìlas, Survilà, SurvylàLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 861.. У Лідскім павеце ў XVI ст. зафіксаваны «Миколай Сурвило»М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. Мінск, 1966. С. 262., прозвішча Сурвіла вядомае і ў наш часМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969. С. 399..

Ад таго ж імя і тапонімы ўздоўж літоўскай мяжы Сурвілішкі, Сурвілы, у гэтай жа паласе і Белевічы ля Смаргоні, адкуль Янка Сурвіла, муж Івонкі Сурвілы.

Узнагароды Узнагароджана медалём Брыльянтавага юбілею Каралевы Лізаветы II (2013), крыжам Адраджэння Беларусі (15 красавіка 2024), медалём Францыска Скарыны (21 люты 2024).

Выбраная бібліяграфія Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) 2-е выд,. дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — 174 с.: іл. ISBN 978-0-929849-87-4

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Рады БНР Нарадзілася ў Стоўпцах… — svaboda.org Івонка Сурвіла адказвае на пытанні на форуме радыё «Свабода» Івонка Сурвіла атрымала медаль каралевы Елізаветы ІІ

Катэгорыя:Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Постаці беларускай эміграцыі Катэгорыя:Мастакі Канады Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Згуртавання беларусаў Канады