Бені́н (), Рэспу́бліка Бені́н () — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мае выхад да заліва Бенін Гвінейскага заліва. На поўначы мяжуе з Буркіна-Фасо і Нігерам, на ўсходзе — з Нігерыяй, на захадзе — з Тога.
Афіцыйная сталіца — Порта-Нова, дзе працуе парламент краіны. Рэзідэнцыі прэзідэнта і ўрада находзяцца ў Катану — эканамічным і палітычным цэнтры краіны.
Афіцыйная мова — французская.
Прэзідэнт — Патрыс Талон.
Грашовая адзінка — франк КФА.
Час адстае ад мінскага ўлетку на 2 гадзіны, узімку — на 1 гадзіну.
Святочныя і непрацоўныя дні — 1 студзеня, 1 мая, 1 чэрвеня, 1 жніўня, 25 снежня, мусульманскія і каталіцкія святы.
Клімат на поўдні краіны — экватарыяльны, з высокай вільготнасцю, у паўночнай зоне — трапічны.
Назва Падчас французскага каланіяльнага панавання і пасля здабыцця незалежнасці 1 жніўня 1960 года Бенін атрымаў назву Дагамея ў гонар Каралеўства Дагамея. 30 лістапада 1975 года, пасля ваеннага перавароту 1972 года, краіна была перайменавана ў Бенін у гонар Бенінскага заліва.
Геаграфія
Геаграфічнае становішча Бенін мяжуе з Тога на захадзе, Буркіна-Фасо і Нігерам — на поўначы, Нігерыяй — на захадзе. На поўдні прыморская нізіна Бенінскага заліва. Тэрыторыя галоўным чынам плато, перакрытых на поўдні і поўначы пясчанікамі. На паўночным захадзе размешчаны горы Атакора (вышыня да 635 м), на поўдні — прыморская нізіна (шырыня 50—100 км).
Гісторыя
Дакаланіяльны перыяд Першыя паселішчы чалавека на тэрыторыі Беніна вядомы з часоў неаліту. Археалагічныя помнікі сведчаць аб даволі высокім узроўні матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва. У XV стагоддзі на тэрыторыі Беніна з’явіліся партугальцы, у XVII стагоддзі — галандскія, французскія і англійскія купцы і гандляры рабамі.
Каланіяльны перыяд Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Французскай Дагамеі было дадзена права на прадстаўніцтва ў парламенце Францыі і стварэнне ўласнай Нацыянальнай асамблеі.
Перыяд незадежнасці 1 жніўня 1960 года Францыя дала поўную незалежнасць Дагамеі. Першае дзесяцігоддзе новай рэспублікі адзначана шэрагам ваенных і дзяржаўных пераваротаў — 4 разы (1963,1965, 1967, 1969 гадах). Першапачаткова палітычную нестабільнасць ў краіне выкарыстаў палкоўнік Крыстаф Сагла, які двойчы здзейсніў пераварот у кастрычніку 1963 і лістападзе 1965 гадоў. Усклаўшы ў 1965 годзе на сябе прэзідэнцкія паўнамоцтвы, ён не змог вырашыць складаныя эканамічныя праблемы краіны і забяспечыць яе палітычную стабільнасць. У снежні 1967 года яго скінула група маладых афіцэраў. У маі 1968 года праваліліся выбары прэзідэнта краіны. Каля 74% выбаршчыкаў адмовіліся падтрымаць кандыдатаў ваеннай хунты, і тады афіцэры прызначылі прэзідэнтам краіны былога міністра замежных спраў Эміля Зінсу, даручыўшы яму сфарміраваць грамадзянскі ўрад. У 1969 годзе з Дагамеі адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога Э. Зінсу быў зняты са сваёй пасады. Пасля таго як вясной наступнага года зноў былі правалены прэзідэнцкія выбары, Юбер Мага, Суран Міньян Апіці і Жустэн Ахамадэгбе, якія вярнуліся з-за мяжы, дамовіліся сфарміраваць урад нацыянальнага адзінства — Прэзідэнцкі савет, у якім кожны з іх, пачынаючы з Ю. Мага, павінен быў выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы і ўрада па чарзе цягам двух гадоў.
У 1973 годзе, праз некалькі месяцаў пасля таго, як наступіла чарга Ахамадэгбе ўзначаліць краіну, у Дагамеі адбыўся ваенны пераварот, арганізаваны маёрам Мацье Керэку. Керэку стаў прэзідэнтам і ўзначаліў урад, які складаўся з вайскоўцаў. У 1975 годзе М. Керэку заявіў аб прыхільнасці ідэям сацыялізму і аб намеры стварыць «марксісцка-ленінскую дзяржаву». Неўзабаве былі нацыяналізаваны многія банкі і прамысловыя прадпрыемствы. Значна ўмацаваліся сувязі Дагамеі з сацыялістычнымі краінамі, перш за ўсё з Кітайскай Народнай Рэспублікай. У 1975 годзе было прынята рашэнне аб змене ранейшай назвы краіны і перайменаванні яе ў Народную Рэспубліку Бенін. У 1977—1989 гадах М. Керэку ўзначальваў дзяржаву, дзе існавала адзіная партыя. Ухваленая выбаршчыкамі ў 1990 годзе новая канстытуцыя зацвердзіла назву краіны Рэспубліка Бенін, легалізавала дзейнасць палітычных партый і праклала шлях да шматпартыйных выбараў, першыя з якіх адбыліся ў 1991 годзе. Канстытуцыя прадугледжвала прамыя выбары прэзідэнта на пяцігадовы тэрмін і прызначэнне прэм'ер-міністра кіраўніком дзяржавы.
Бенін у XXI стагоддзі На прэзідэнцкіх выбарах у сакавіку 2016 года, на якіх канстытуцыя забараніла Яі Боні балатавацца на трэці тэрмін, бізнесмен Патрыс Талон выйграў другі тур, набраўшы 65,37% галасоў, перамогшы інвестыцыйнага банкіра і былога прэм'ер-міністра Ліянэля Зінсу. У красавіку 2021 года на прэзідэнцкіх выбарах у Беніне прэзідэнт Патрыс Талон быў пераабраны, набраўшы больш за 86,3% пададзеных галасоў.
У лютым 2022 года ў Беніне адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі краіны тэракт.
З прычыны значнай інфляцыі на сацыяльна значныя тавары ў краіне ў красавіку 2024 года пачаліся пратэсты прафсаюза супраць росту кошту жыцця. Паліцыя прымяніўшы слёзатачывы газ разагнала пратэст арыштаваўшы некалькі высокапастаўленых прафсаюзных дзеячаў.
Адміністрацыйны падзел
Рэспубліка Бенін — унітарная рэспубліка, найбуйнейшая адміністрацыйная адзінка — дэпартамент. Рэспубліка Бенін падзяляецца на 12 дэпартаментаў, дэпартаменты падзяляюцца на камуны. Агульны лік камун ва ўсіх дэпартаментах складае 77.
+ Нумар на мапеДэпартаментАдміністрацыйны цэнтрНасельніцтва (2013)Плошча(км2)Дата заснаванняБылыдэпартаментКарта2АлібарыКанды868,04626,2421999Баргу1АтакараНатытынгу769,33720,49910АтлантыкаАлада1,396,5483,2334БаргуПараку1,202,09525,8565КалінДаса-Зума716,55813,9311999Зу6КуфоАплауэ741,8952,4041999Мано3ДангаДжугу542,60511,1261999Атакара11ЛітаральКатану678,874791999Атлантыка9МаноЛакоса495,3071,60512УэмэПорта-Нова1,096,8501,2818ПлатоПабэ624,1463,2641999Уэмэ7Зу Абамэй851,6235,243
Эканоміка Эканоміка Беніна грунтуецца на натуральнай сельскай гаспадарцы, вырошчванні бавоўны і рэгіянальным гандлі. Бавоўна складае 40 % ВУП і каля 80 % афіцыйных экспартных даходаў.
Насельніцтва
Гл. таксама Партыя народнай рэвалюцыі Беніна Бенін (гістарычная дзяржава)
Літаратура
Катэгорыя:Франкамоўныя краіны