Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік народнага дойлідства.

Гісторыя

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў XIX стагоддзя з дрэва як прыходскаяОписание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1897. С. 142.. Асобна пастаўлена званіца.

Архітэктура

Царква ўяўляе саобй Двухзрубны храм: асноўны кубападобны аб’ём з трохграннай апсідай і бакавымі рызніцамі. У прасторавай кампазіцыі дамінуе высокі васьмігранны барабан са шлемападобным купалам. Арачныя аконныя праёмы аформлены разнымі ліштвамі.

Інтэр’ер Унутры апсіду вылучае двух’ярусны іканастас на 17 абразоў. Абраз XVIII стагоддзя «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне».

Абразы «Марыя Егіпецкая», «Св. Іадосій Ігуменскі», «Прасвятая Багародзіца» і царскія вароты з іконамі «архангел Гаўрыіл», «Прасвятая Багародзіца», «Св.апосталы Мацвей і Марк», «Св.апосталы Лука і Іаан», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Св. Мікалай Цудатворац» XIX стагоддзя —

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ганцавіцкага раёна Катэгорыя:Вялікія Круговічы Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія