Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мацвеевічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Пабудавана ў 1943 г. з дрэва.

Архітэктура Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным барабане (васьмярык на чацверыку). Да фасада дабудаваны прытвор, над якім узведзена двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Мацвеевічы Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бярозаўскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Крыжа Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1943 год у Беларусі