Мало́н лабэ ( — прыйдзі, вазьмі) — «крылатая» фраза, легендарны адказ спартанскага цара Леаніда I на пісьмовае патрабаванне персідскага пасла здаць зброю напярэдадні бітвы пры ФермапілахПлутарх, «Выслоўі спартанцаў», 51, 11.
Фраза стала дэвізам 1-й грэчаскай арміі і амерыканскага Цэнтральнага камандавання спецыяльнымі аперацыямі.
Фраза Паводле легенды, фраза была вымаўлена пры наступных акалічнасцях. У час паходу Ксеркса I у Грэцыю падчас грэка-персідскіх войнаў Ксеркс даслаў у Фермапілы ганца з двума словамі: «складзі зброю». Леанід адказаў лаканічна: «прыйдзі і вазьмі».
Слова «малон» — аарыст і актыўны дзеепрыметнік у адзіночным ліку ад дзеяслова βλώσκω (blōskō)Праект «Персей». Аарыст «лабэ» — загадны лад другой асобы адзіночнага ліку λαμβάνω (lambanō). Такім чынам, верагодна, больш блізка пераклад: «Прыйдучы, вазьмі!».
Фраза была выкарыстана ў фільмах «Трыста спартанцаў» (1962) і «300 спартанцаў» (2007).
Гл. таксама Но пасаран
Катэгорыя:Фразы Катэгорыя:Грэчаская мова