Група армій «D» () — адна з груп армій вермахта падчас Другой сусветнай вайны.
Стварэнне групы. Акупацыйная дзейнасць 1940—1944 Група армій «D» сфарміравана 26 кастрычніка 1940 г. у Францыі пры падзеле камандавання групы армій «С» і групы армій «А». З 15 красавіка 1941 група армій «D» пачала называцца Галоўнакамандаваннем «Захаду» (). У выніку гэтага некаторыя даследчыкі няправільна называюць яе групай армій «Захад». Галоўнай задачай групы армій было ажыццяўленне акупацыйных функцый у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах.
У жніўні 1942 падраздзяленні групы армій адбілі спробу саюзнікаў захапіць порт Д'еп. На працягу 1942—1944 гг. войскі групы сумесна з арганізацыяй «Тота» прымалі ўдзел у стварэнні «Атлантычнага вала». У лістападзе 1942 г. войскі групы армій «D» правялі аперацыю па захопу тэрыторыі вішысцкай Францыі. Пачынаючы з канца 1943 г., падраздзяленні групы армій прымаюць актыўны ўдзел у барацьбе з рухам Супраціву.
Заходні фронт 1944—1945
На працягу першай паловы 1944 г. камандаванню групы армій «D» былі падпарадкаваны войскі групы армій «B» і групы армій «G», а ў канцы года яшчэ і групы армій «H». З 10 верасня 1944 г. групу пачалі называць выключна Галоўнае камандаванне «Захаду». З моманту высадкі саюзнікаў у Нармандыі, а ў далейшым і на паўднёвым узбярэжжы Францыі, вяла абарончыя баі з паступовым адыходам да меж Трэцяга Рэйха. Фактычна камандаванне ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. 25 сакавіка 1945 г. яна была перайменавана ў Галоўнакамандаванне «Поўдзень». 22 красавіка 1945 г., пасля капітуляцыі нямецкіх войск у Паўночнай Італіі, узяла на сябе лінію абароны па ўсёй тэрыторыі Паўднёвай Германіі. Капітулявала 6 мая 1945.
Баявы склад групы армій «D» Лістапад 1940 штаб групы армій «D» 603-і батальён сувязі групы армій «D» 1-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц 7-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Фрыдрых Дольман 6-я армія — камандуючы генерал-фельдмаршал Вальтэр фон Рэйхенау Май 1941 — жнівень 1943 штаб групы армій «D» 603-і батальён сувязі групы армій «D» 1-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц 7-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Фрыдрых Дольман 15-я армія — камандуючы генерал-палкоўнік Генрых фон Фіцінгхоф Май 1944 штаб групы армій «D» 603-і батальён сувязі групы армій «D» група армій «B» — камандуючы генерал-фельдмаршал Эрвін Ромель група армій «G» — камандуючы генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц танкавая група «Захад» — камандуючы генерал танкавых войск Геер фон Швэпенбург Снежань 1944 штаб Галоўнага камандавання «Захад» 603-і батальён сувязі Галоўнага камандавання «Захад» група армій «B» — камандуючы генерал-фельдмаршал Вальтэр Модэль група армій «G» — камандуючы генерал-палкоўнік Яганес Бласкавіц група армій «H» — камандуючы генерал-палкоўнік Курт Штудэнт 6-я танкавая армія СС — камандуючы генерал-палкоўнік войск СС Оберстгрупенфюрар Ёзэф Дзітрых Май 1945 штаб Галоўнага камандавання «Поўдзень» 603-і батальён сувязі Галоўнага камандавання «Поўдзень» група армій «G» — камандуючы генерал ад інфантэрыі Фрыдрых Шульц 11-я армія — камандуючы генерал ад артылерыі Вальтэр Лухт 19-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Эрых Брандэнбургер 24-я армія — камандуючы генерал ад інфантэрыі Рудольф Шміт
Камандуючыя генерал-фельдмаршал Эрвін фон Віцлебен (26.10.1940 — 15.03.1942) генерал-фельдмаршал Герд фон Рундштэт (15.03.1942 — 02.07.1944) генерал-фельдмаршал Ганс фон Клюгэ (02.07.1944 — 15.08.1944) генерал-фельдмаршал Герд фон Рундштэт (15.08.1944 — 11.03.1945) генерал-фельдмаршал Альберт Кесельрынг (11.03.1945 — 06.05.1945)
Гл. таксама Спіс камандуючых германскімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны
Літаратура Мюллер-Гиллебранд, Б. Сухопутная армия Германии, 1939—1945 гг. — М.: Изографус, Эксмо, 2002. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94661-041-4. Залесский, К. А. Вооружённые силы III Рейха. Полная энциклопедия. Вермахт, люфтваффе, кригсмарине. — М.: Эксмо, 2008. — 944 с. — 4000 экз. — ISBN 978-5-903339-73-0.
Спасылкі Великая война Der angriff Генштаб.ру Восточный фронт
Катэгорыя:Нямецкія групы армій у Другой сусветнай вайне