Во́страў Рапану́іВарыянты напісання вострава — Рапануі, Пасхі і Вялікадня ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.308., таксама во́страў Па́схі або во́страў Вялі́кадня (, рапануі: Rapa Nui) — востраў, ізалявана размешчаны ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. Адміністрацыйна падпарадкаваны Чылі.

Востраў быў адкрыты галандскім падарожнікам Якабам Рагевенам у 1722 годзе ў Вялікдзень.

Сталіца — Горад Ханга-Роа. Насельніцтва (2011 г.) — 5034, пераважна карэнныя жыхары — рапануі.Адметнасцю вострава з'яўляюцца вялізныя каменныя статуі. Метады, якімі карысталіся старажытныя жыхары вострава для перасоўвання такіх цяжкіх грузаў доўгі час вызывалі спрэчкі сярод вучоных, як і прынцып іх размяшчэння.

У 2019 годзе даследчыкі з Бінгемтонскага ўніверсітэта (ЗША) заявілі, што прааналізаваўшы 93 аху — мегалітычных каменных платформ для статуй, яны прыйшлі да высновы, што форма і памер пабудоў могуць казаць пра колькасць і якасць жыццёваважных рэсурсаў, напрыклад крыніцы прэснаводнай вады.  

Гл. таксама Сцяг Вострава Рапануі Востраў Рапа-Іці

Крыніцы

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Чылі

Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта