Вуглава́я ско́расцьВучэбныя праграмы: Фізіка VI—XI класы. Астраномія XI клас. — Мн.: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012., ці вуглава́я ху́ткасць — фізічная велічыня, якая характарызуе, наколькі хутка змяняецца вугал павароту цела пры яго вярчэнні. Кажучы больш фармальна, вуглавая скорасць — гэта вытворная вугла павароту па часе:

Пры павароце пункта, які рухаецца па акружнасці з радыусам R, на вугал яго перамяшчэнне складае:

Адсюль вынікае сувязь між вуглавой і лінейнай скорасцю матэрыяльнага пункта:

Такім чынам, пры вярчэнні кожны пункт цела мае сваю скорасць, якая залежыць ад яго адлегласці R ад воcі вярчэння. У той жа час, вуглавая скорасць усіх пунктаў (для абсалютна цвёрдага цела) аднолькавая.

Вуглавая скорасць можа разглядацца як вектар, які накіраваны ўздоўж восі вярчэння так, што калі глядзець у напрамку вектара, то вярчэнне адбываецца па гадзіннікавай стрэлцы. Вектар вуглавой скорасці належыць да псеўдавектараў.

Вектар вуглавой скорасці можна вызначыць наступным чынам:

дзе  — вектар радыуса, накіраваны ад цэнтра акружнасці да матэрыяльнага пункта.

Модуль вуглавой скорасці вымяраюць радыянамі за секунду.

Частата вярчэння — фізічная велічыня, роўная колькасці абаротаў, якія цела зрабіла за 1 секунду.

Гл. таксама Вуглавая частата Вуглавое паскарэнне Момант імпульсу

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Скорасць Катэгорыя:Кінематыка