Падкра́ічы (, ) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчаны за 22 км ад Бярозы, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. У 1716 годзе ў складзе войтаўства Кабацкага Блудзенскага староства.

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, ветраны млын.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і зжн. 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска, цэнтр Падкрайчаўскага с/с Пружанскага раёна.

У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 20 жыхароў, на фронце загінулі 14 воінаў-землякоў.

15 снежня 1949 года створаны калгас. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. 21 студзеня 1961 года Падкрайчаўскі с/с скасаваны, вёска далучана да Малецкага с/с. Паводле перапісу 1970 года цэнтр калгаса «Прагрэс».

Інфраструктура Дзейнічаюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, магазіны.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 48 двароў, 295 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 300 жыхароў. 1924 — 29 будынкаў, 130 жыхароў. 1970 — 379 жыхароў. 2000 — 596 жыхароў, 206 двароў — С. 500.. XXI стагоддзе: 2005 — 204 двары, 531 жыхар.

Славутасці Помнік на ўшанаванне памяці 114 аднавяскоўцаў (1975), якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну — скульптура воіна і партызана і 2 стэлы, на якіх выбіты імёны тых, хто загінуў. Перад помнікам запалены вечны агонь. Абеліск (1965) на брацкай магіле 100 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1941 і 1944 гг., у тым ліку воіны 205-й матарызаванай дывізіі 4-й арміі Заходняга фронту.

Літаратура

— С. 500.

Спасылкі

Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна